ПЕРШЫ КРОК НАСУСТРАЧ ЗРОБЛЕНЫ

Даведаўшыся пра акцыю “ Крок насустрач”, што аб’явіла напачатку года раённая арганізацыя Беларускага Фонду міру, многія маларытчане паспяшаліся прыйсці на дапамогу 14-гадоваму хлопчыку Юрыю Голубу, які пакутуе ад цяжкага парушэння апорна-рухальнага апарату. За некалькі месяцаў жыхары горада і раёна сабралі на неабходныя для Юры рэчы больш за 8 мільёнаў беларускіх рублёў. Не засталіся раўнадушнымі да праблем, якія напаткалі сям’ю хлопчыка, калектывы Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната, Маларыцкага цэха МВУ “Кобрынміжрайгаз”, школ і дзіцячых садоў горада і раёна. Толькі калектыў другой гарадской школы паклаў у скарбонку акцыі 1 мільён 700 тысяч беларускіх рублёў, больш за паўтара мільёна рублёў перадаў ў раённую арганізацыю Фонду міру калектыў Олтушскай школы. Уражвае тое, што не засталіся раўнадушнымі да акцыі не толькі дарослыя (маларытчанка Валянціна Калоша перадала для Юры 100 тысяч рублёў), але і дзеці. Так, хлопчык Ілья Абрамчук з Олтуша, накапіўшы 90 тысяч рублёў, аддаў іх на тое, каб дапамагчы хвораму Юрыю.
За сабраныя сродкі была набыта канапа з артапедычным матрацам, а таксама сокі і вітаміны.
Акцыя “Крок насустрач” працягваецца. Юры патрэбна яшчэ спецыяльная інвалідная каляска, якая дазваляе правільна і бяспечна размясціць дзіця. Сям’я Голубаў мнагадзетная, і сродкаў, каб набыць яе, не мае. А таму вельмі разлічвае на дапамогу добрых, чулых людзей, якія могуць накіроўваць сродкі на разліковы рахунак Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага Фонду міру № 3015500145011 Прыорбанк ААТ ЦБУ 500 у г. Брэсце, код 153001749, УНП 200257978 з паметкай на акцыю “Крок насустрач”.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: Юра Голуб шчыра рады новай, зручнай для яго канапе.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


surrogacy in ukraine

http://steroid-pharm.com

rikon-ya.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!