Наташына “натхненне”

Напярэдадні Дня работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання насельніцтва ў Брэсце праходзіў ІV абласны конкурс па цырульніцкаму майстэрству “Натхненне-2012”, удзел у якім пры­малі і цырульнікі РКБА Людміла Рудзіюк і Наталля Пакідзька.
Наталля стала дыпламанткай гэтага конкурсу, ёй было прысуджана ганаровае пятае месца.
Прапануем увазе чытачоў інтэрв’ю з Наталляй.

— Наталля, Вы першы раз удзельнічалі ў такім когкурсе?
— Адважылася першы раз, хаця жаданне праверыць сябе, паспрабаваць свае здольнасці было даўно.
— Удзельнічалі ў конкурсе цырульнікі з вобласці?
— Усяго было 62 намінанты, у нашай рабоце – тэхнічныя жаночыя катэгорыі – 18.
— Моцныя былі сапер­ніцы?
— Безумоўна. І каб прабіцца ў пяцёрку мацнейшых, трэба было правесці каласальную работу.
— Мяркуючы па фота мадэлі, якой Вы рабілі прычоску, апошняя аказалася сапраўды цудоўнай. Напэўна, нямала давялося папрацаваць?
— Найперш трэба было ўгаварыць дзяўчыну, каб згадзілася абстрыгчы валасы. Размова ішла аб крэатыве, не кожны згадзіцца на такое.
— Калі мадэль згадзілася з вашай прапановай, значыць яна была паслухмянай?
— Не тое слова, дзяўчына – разумніца, і можна сказаць, што ёй належыць палова майго поспеху: яна была цярплівай, разам са мною перажывала, я ёй вельмі ўдзячна.
— Наталля, што даў Вам удзел у конкурсе ў прафесійным плане?
— У першую чаргу я надала сабе ўпэўненасці.
— Ці надта адрозніваўся прафесійны ўзровень тых, хто заняў першае, другое і трэцяе месцы, як Вы ацэньваеце іх работы?
— Уладальнікі першага, другога і трэцяга месцаў сапраўды заслугоўвалі такога прызнання, наогул, на конкурсе ўсё было справядліва.
— Ідэю такой прычоскі Вы выношвалі даўно, ці дапамагло натхненне ў час конкурсу?
— За тыдзень да конкурсу для нас, удзельнікаў яго, быў арганізаваны спецыяльны семінар, і мы працавалі па канкрэтных заданнях і па тэхніцы, і па афарбоўцы валасоў.
— Але, напэўна, і самі пастараліся?
— Давялося прыкласці шмат маёй уласнай фантазіі.
— Вы пачулі сваё прозвішча ў ліку дыпламантаў конкурсу і…
— Заплакала ад радасці, прыемныя пачуцці перапаўнялі сэрца.
— Ну, напэўна, і ў калектыве, дзе Вы непасрэдна працуеце, пра Вас не забылі?
— На ўрачыстым сходзе мяне ўсе шчыра павіншавалі, кіраўніцтва РКБА ўручыла грамату і прэмію.
— Мода пастаянна дыктуе нам свае стылі не толькі ў адзенні, але і ў прычосках, фарбах і г.д. Наталля, што цяпер модна ў плане афарбоўкі валасоў?
— Цяпер мы вяртаемся да ўсяго натуральнага. Нават што датычыць блонда, дык цяпер у модзе цёплы блонд.
— А прычоскі якія?
— Прычоска – гэта інды­відуальна. Тут улічваецца і тып твару, і формы яго, і ўзрост чалавека, і нават яго манеры.
— Дзякуй за інтэрв’ю. Віншую з перамогай і жадаю яшчэ большых вяршынь на прафесійнай ніве.
— Дзякую і Вам.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: дыпламантка ІV абласнога конкурсу па цырульніцкаму майстэрству “Натхненне-2012” цырульнік жаночай залы РКБА Наталля ПАКІДЗЬКА.
Фота Святланы МАКСІМУК.

Добавить комментарий


штори з мішковини

Этот интересный веб портал со статьями про шторы.
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!