Буккросінг — раённай бібліятэцы

У раённай бібліятэцы ўпершыню аддзелам бібліятэчнага маркетынгу арганізаваны буккросінг (кнігазварот). Гэтае слова для нас новае. Што яно абазначае?
— Што рабіць з кнігамі, якія прачытаны? – пытаецца Галіна Кучына. – Калі любімая, то яе мы некалькі разоў перачытваем. А калі не, навошта, каб такая кніга пылілася і займала на паліцы месца. Можа, хтосьці менавіта пра яе марыць. Для гэтага і ўзнік буккросінг. Яго сутнасць у тым, што чалавек, прачытаўшы кнігу, пакідае яе ў грамадскім месцы для таго, каб нехта іншы мог таксама ўзяць і пачытаць. У нас – без адпаведнага запісу ў фармуляры. Прачытаўшы кнігу, другі чалавек таксама пакідае яе ў людным месцы для новых аматараў кнігі. Такім чынам, асноўны прынцып буккросінгу – прачытаў — перадай іншаму. Кожны можа прынесці любімы твор ці ўзяць пачытаць, пакінуты іншым чалавекам.
Сёння буккросінг ужо стаў міжнародным рухам па абмену кнігамі. Месцам яго правядзення ў Маларыце выбрана раённая бібліятэка. На спецыяльна адведзенай паліцы ўжо знаходзіцца 32 кнігі, якія тут пакінулі жыхары горада. Праўда, пакуль толькі некаторыя наведвальнікі ведаюць пра акцыю, якая стала папулярнай і праводзіцца ў многіх краінах свету. У планах раённай бібліятэкі – арганізаваць у бліжэйшы час буккросінг у хірургічным і тэрапеўтычным аддзяленнях цэнтральнай раённай бальніцы, а таксама ва ўчастковых бальніцах вёсак Велікарыта і Олтуш.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Ларыса Бурштын, бібліятэкар аддзела абслугоўвання, расказвае пра буккросінг Мікалаю ДЗмітруку.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


http://220km.net

http://steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!