Праваслаўная сустрэча ў пагранкамендатуры

Сёстры сястрынства ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых радасць” Свята-Мікалаеўскай царквы райцэнтра пабывалі ў пагранкамендатуры “Маларыта”. Тут для салдат тэрміновай службы яны правялі гутарку, дзе размова ішла пра міласэрнасць, любоў, дабрыню, веру. Неаніла Германюк звярнула ўвагу прысутных на тое, што ў час посту неабходна пастаянна думаць пра сваю душу, пра выратаванне, рабіць як мага больш добрых спраў для тых, хто знаходзіцца побач з намі. Любоў Колпікава, старшая сястра, для прагляду пагранічнікам прынесла новыя відэафільмы на духоўную і гістарычную тэматыку, а таксама – пропаведзі-павучанні.
Па словах Ніны Лук’янчук, старшага афіцэра ідэалагічнай работы пагранічнай камендатуры, супрацоўніцтва з праваслаўнай царквой працягваецца ўжо больш чым тры гады. Сустрэчы традыцыйна адбываюцца 5-6 разоў на год, абавязкова раз ва ўсе шматдзённыя пасты. Ніна Міхайлаўна звярнула ўвагу на тое, што для салдат аформлены праваслаўны куточак, дзе ёсць газеты, часопісы, брашуркі, кнігі адпаведнай тэматыкі. У планах – адкрыццё малельнага пакоя, бо сярод 30 салдат тэрміновай службы ёсць тыя, якія вераць у Бога.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час праваслаўнай сустрэчы ў пагранкамендатуры “Маларыта”.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


cl24.com.ua

http://oncesearch.com

https://monaliza.kiev.ua