“Стану футбалістам”

Павел Панько – гонар 2 “А” класа СШ №1. Хлопчык добра вучыцца, у яго прыкладныя паводзіны. А ў вольны час, нягледзячы на свой узрост, сур’ёзна захапляецца футболам. Па словах Ірыны Хомік, класнага кіраўніка, Павел ужо зараз можа з цікавасцю расказваць многае пра гэтую гульню. У яго ёсць свая форма футбаліста. Павел з бацькам часта наведвае футбольныя матчы не толькі ў Маларыце, але і ў Брэсце, Кобрыне. За спаборніцтвамі больш высокага ўзроўню сочыць па тэлевізары.
-Калі вырасту, — кажа Павел, — то абавязкова стану футбалістам. Буду іграць за Беларусь, як мой дзядзька Вадзім Скрыпчанка.
Акрамя гэтага, хлопец яшчэ добра малюе. Нядаўна ён прыняў удзел у раённым этапе адкрытага публічнага рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка “Пасябруй са спортам!” На разгляд журы Павел прадставіў работу, на якой адлюстраваў варатара. Яго малюнак быў прызнаны адным з лепшых. За гэта юны мастак атрымаў падарунак і дыплом за подпісам Дзмітрыя Лукашэнкі, старшыні цэнтральнага савета рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Прэзідэнцкі спартыўны клуб”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Павел Панько, юны мастак і футбаліст, з заслужанымі ўзнагародамі.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


система автополива газона

www.etalon.com.ua

www.adulttorrent.org
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!