У чацверцы лепшых

Як паведамілі ва ўпраў­ленні сельскай гаспадаркі і харчавання, Вольга Дзямянка, цялятні­ца СВК “Дарапеевічы”, па выніках работы за 2 месяцы г.г. – у чацвёрцы лепшых цялятніц раёна. Хаця ненамнога адстае ад сваіх калег, такіх, як Алена Лямачка, Святлана Дзібук, Галіна Сліўко з Олтуша. Праўда, ехаць у Олтуш, каб пераняць вопыт, Вользе не трэба. Разам з ёй на ферме ў Дарапеевічах працуе таксама перадавік Вольга Ігнацюк, якая па выніках работы за 2 месяцы г.г. аказалася на трэцім месцы разам з Галінай Сліўко з Олтуша. Ды і сама Вольга ўмее і любіць працаваць. Тым больш у сельскай гаспадарцы, бо сама яна вясковая, рана засталася без маці. Вольга з маленства ведае: каб хатняя жывёліна гадавалася здаровай, каб хутка расла, за ёю трэба не толькі добра даглядаць, але і любіць. Вольга любіць сваіх гадаванцаў, клапоціцца пра іх, як пра хатніх, таму не дзіўна, што і вынікі работы добрыя.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: цялятніца СВК “Дарапеевічы” Вольга ДЗЯМЯНКА.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


https://e-kirpich.kiev.ua

www.xn--80adrlof.net/nasosy-i-oborudovanie/

https://topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!