Сейбіт слоў вечнага жыцця

У кожнага з нас свая дарога да храма і Бога. Адзін ідзе да яго ўсё жыццё, другі становіцца на гэты шлях у сталым узросце, а трэцяга Бог прыводзіць да сябе ў дзяцінстве. Гэты шлях бывае цяжкі і доўгі, тут вельмі важным з’яўляецца падтрымка, дапамога, разуменне. Вялікая роля ў гэтым належыць настаўнікам нядзельных школ. Такім, як напрыклад, Марыя Пангліш, якая да выхаду на заслужаны адпачынак выкладала рускую мову і літаратуру. Цяпер яна — адна са старэйшых настаўніц Нядзельнай школы Свята-Мікалаеўскай царквы г.Маларыты, выдатны псіхолаг, знаўца дзіцячых душ. Педагагічны стаж Марыі Паўлаўны на “хрысціянскай” ніве складае амаль 7 гадоў. Сёння яна — любімая настаўніца многіх вучняў, дае азы праваслаўнай веры, сее ў сэрцы 12 чалавек словы вечнага жыцця.
-Маім вучням, якія наведваюць групу паскоранага навучання, 12-14 гадоў, — кажа Марыя Пангліш. – Сустракаемся раз на тыдзень. Заняткі праводзяцца па спецыяльнай праграме. Я стараюся “даць” урокі так, каб былі задзейнічаны практычна ўсе дзеці, якія знаходзяцца на занятках. Кожны раз імкнуся весці з імі дыялог. Дзякуючы гэтаму, вучням становіцца цікава, таму што яны самі пачынаюць разважаць, а не проста слухаць. Служыць дзецям — вялікі гонар і вялікая адказнасць перад Усявышнім.
Марыя Паўлаўна спрабуе данесці ісціну Слова Божага на зразумелай для дзяцей мове. Для таго, каб яны лепш засвоілі матэрыял, выкарыстоўваюцца розныя наглядныя дапаможнікі, расказвае павучальныя гісторыі.
— Бывае, дзеці задаюць такія пытанні, якія прымушаюць задумацца і шукаць адказ, каб потым растлумачыць ім. Я ўпэўнена, што адказ на любое пытанне можна знайсці ў Бібліі, іншай праваслаўнай літаратуры. Таму зносіны з дзецьмі прымушаюць мяне глыбей і глыбей вывучаць Слова Божае.
З любві да дзяцей, якую ўклаў мне ў сэрца сам Бог, чэрпаю духоўныя і фізічныя сілы. Я гэта адчуваю, бо ніколі не магла прайсці міма дзяцей. Мне заўсёды хацелася надаць ім трохі ўвагі, нешта сказаць, параіць.
На здымку: Марыя Пангліш, адна са старэйшых выкладчыкаў ня­дзельнай школы пры Свята-Мікалаеўскай царкве райцэнтра.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сейбіт слоў вечнага жыцця: 1 комментарий

  • 15.06.2012 в 3:32 пп
    Permalink

    Сколько много эмоций, но куда пропали слова?Глядя на этого педагога, спустя 10 лет после окончания школы,где у нее же училась грамотно излагать свои мысли,становится стыдно….под давлением эмоций, не могу писать.Может быть когда-нибудь я вернусь на этот сайт и допишу свой комментарий, а пока только ОГРОМНОЕ СПАСИБО судьбе,за то, что в моей жизни был такой учитель.

Добавить комментарий


KIA Cerato аккумулятор купить

fashioncarpet.com.ua