З віншаваннямі — да юбіляра

У дзень свайго 70-годдзя маларытчанка Аляксандра Дзянісаўна Нікеенка сустракала ў сваім доме гасцей. Яе, інваліда І групы па зроку, прыйшлі павіншаваць з юбілеем работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі дома тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Фёдараўна Алесік і старшыня раённай арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку Вера Сцяпанаўна Косік. Між іншым, Вера Сцяпанаўна ў доме Нікеенкаў далёка не рэдкі госць. Яна — сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі дома. А Аляксандра Дзянісаўна – яе падапечная. Тры разы на тыдзень Вера Сцяпанаўна прыходзіць у дом Аляксандры Дзянісаўны, каб дапамагчы ў хатніх справах, прынесці прадукты, лекі, памераць артэрыяльны ціск, а потым, зрабіўшы ўсё, пачытаць газету, шчыра пагутарыць, паслухаць успаміны пра мінулае.
На долю Аляксандры Дзянісаўны выпала нямала выпрабаванняў. 22 гады працавала на гароднінасушыльным камбінаце. Была заўжды старанная, працавітая. Але цяжкая хвароба забрала ў Аляксандры Дзянісаўны зрок. Давялося перанесці ёй 12 аперацый, але вярнуць зрок урачы так і не змаглі. Вера Сцяпанаўна, якая сама добра ведае, што такое праблемы са зрокам, — на­дзейны памочнік Аляксандры Дзянісаўны. Жанчыны нярэдка выходзяць разам на прагулку па вуліцах горада, у парк. Вера Сцяпанаўна расказвае пра ўсё, што адбываецца навокал, словамі перадае малюнкі і колеры. Гэта дае магчымасць Аляксандры Дзянісаўне не быць адарванай ад жыцця. Рада была жанчына такой сустрэчы з гасцямі, якія прыйшлі з падарункамі і цёплымі словамі віншаванняў.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: старшыня раённай арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку Вера Косік і загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Людміла АЛЕСІК віншуюць юбіляра Аляксандру Нікеенка.

Добавить комментарий


https://velotime.com.ua

https://militarycenter.com.ua

разработка сайтов киев
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!