СІЛА ВЕДАЎ

Юрый Уласюк і Марыя Штандэр, вучні раённай гімназіі і Ланской сярэдняй школы, сталі дыпламантамі рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і абслуговай працы
Завяршыліся рэспубліканскія алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах школьнага курсу. Вучні ўстаноў адукацыі Маларытчыны паказвалі свае веды па двух прадметах. Па выніках спаборніцтва на п’едэстал пашаны ўзняліся Марыя Штандэр (10 клас, Ланская СШ, абслуговая праца, настаўніца – Лідзія Нікрашэвіч) і Юрый Уласюк (10 клас, раённая гімназія, гісторыя, настаўніца – Ірына Сацюк). Яны ўзнагароджаны дыпломамі трэцяй ступені. Для Марыі гэта чарговая (ужо трэцяя) перамога на рэспубліканскім узроўні, для Юрыя – толькі першая. У скарбонцы раёна, для параўнання, у 2010 і 2009 гадах таксама было па два дыпломы, якія прывезлі вучні школ раёна з рэспубліканскіх інтэлектуальных спабор­ніцтваў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА ЗДЫМКУ: Юрый УЛАСЮК, дыпламант рэспубліканскай алімпіяды 2012 года па гісторыі з настаўніцай Ірынай САЦЮК.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.