“Адзенне з Еўропы” ў Маларыце

Каб набыць адзенне з Англіі, Галандыі, Аўстрыі, Германіі, няма ніякай неабходнасці ехаць у гэтыя краіны. Дастаткова зайсці ў магазін “Адзенне з Еўропы”, які знаходзіцца на вуліцы Леніна. Не здзіўляйцеся, калі вам тут трапіць у рукі зусім новая рэч ці нешта, вырабленае сусветна вядомым брэндам.
-У асяроддзі сэканд-хэнд гэта – зусім звычайная з’ява, — гаворыць Алена Літвіненка, гаспадыня магазіна. – У нас усё адзенне вартае ўвагі. Яно абавязкова праходзіць перадпродажавую падрыхтоўку. Рэчы, якія мы прапануем пакупнікам, ці то не прададзеныя ў тэрмін у магазінах, ці то ўцэненыя, ці то такія, што былі ва ўжыванні зусім непрацяглы час. Таму ўсё адзенне ў нас мінімальна зношанае.
Магазін, які свае дзверы расчыніў для пакупнікоў амаль год назад, радуе вока асартыментам жаночага, мужчынскага і дзіцячага адзення рознага памеру, фасону. Тут утульна. У гандлёвай кропцы пануе атмасфера добразычлівасці. Сюды прыемна зайсці. Для зручнасці ёсць 2 прымерачныя кабіны.
Магазін карыстаецца папулярнасцю ў маларытчан. За час непрацяглай размовы з Аленай Віктараўнай Літвіненка ля дзясятка пакупнікоў купілі рэчы, якія ім спадабаліся. Яны набылі прыгожае адзенне высокай якасці замежных вытворцаў. Між іншым, сюды часта заходзяць і людзі з высокім дастаткам і запатрабаваннямі да стылю адзення. Заглядваюць і модніцы, наведваюцца пенсіянеры. Таму з упэўненасцю можна сказаць, што ў магазіна “Адзенне з Еўропы” ёсць ужо свой пастаянны пакупнік.
У нас рэчы можна набыць па розных цэнах. Самая мінімальная – 5 тысяч рублёў, максімальная – 280 (паліто жаночае). Ад рэчаў па такой цане мала хто можа адмовіцца. Адзенне карыстаецца попытам у залежнасці ад сезону. Тавар практычна не залежваецца. Калі нейкая рэч некаторы час не прадаецца, цана на яе абавязкова зніжаецца. Цяпер, напрыклад, завозім курткі на асенне-летні перыяд, трошкі пазней – “пойдуць” камізэлькі і інш. Зімой было самым хадавым цёплае адзенне. Больш у нас жаночых рэчаў. Жанчыны больш і наведваюць магазін. Дарэчы, кожную суботу ў нас новае паступленне тавару. Яго завозім з аптовых складоў Беларусі. Працуе магазін штодзень з 10.00 да 18.00.
— А калі купленая рэч — па розных прычынах — мне не падышла? Што рабіць у такім выпадку?
-З чэкам неабходна прыйсці да нас на працягу 2 дзён пасля зробленай пакупкі. Тады мы зможам вярнуць грошы. Таксама на гэтую суму можна набыць пры жаданні і іншую рэч.
— Перад тым, як пусціць у продаж, рэчы сэканд-хэнда, мусіць, праходзяць пэўную апрацоўку?
— Любая рэч, прызначаная для продажу, праходзіць абавязковую дэзынфекцыю. Акрамя таго, кожная партыя адзення мае адпаведнае заключэнне санітарна-гігіенічнай экспертызы. А рэкамендацыя памыць купленую рэч звязана з тым, што парафармалін, якім апрацоўваюць адзенне, можа выклікаць у некаторых людзей алергічную рэакцыю. Не больш таго.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Алена Літвіненка, гаспадыня “Адзен­ня з Еўропы”.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


ここで読みます

詳細はこちら

http://oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!