“ЧЫСТАЯ” ПРЫРОДА – “ЧЫСТАЕ” СУМЛЕННЕ

Ніхто не сумняваецца, што жывем мы ў цывілізаваным грамадстве. Толькі вось ці цывілізавана іншы раз паводзім сябе? Факты пацвярджаюць, што далёка не заўсёды.
За вёскай Заазёрная ёсць сметнік. Прычым, з кожным днём ён становіцца ўсё большым, што вельмі непакоіць і мясцовых жыхароў.
— Раней тут вельмі добра грыбы раслі, — дзяліўся старажыл Заазёрнай, а цяпер сметнік зрабілі. Ніхто не падумаў, што і меліярацыйная канава побач, дзе, між іншым, некалі было шмат рыбы. Не гавару ўжо пра тое, што для правядзення меліярацыйных работ траціліся немалыя дзяржаўныя сродкі. Словам, рабілася ўсё для чалавека, для карысці, а мы пра гэта забылі.
На самой справе сметнік за Заазёрнай, можна сказаць, — экалагічная катастрофа, гледзячы на якую ўзнікае шмат пытанняў. Адно з іх – чаму мы, людзі, умеем толькі наносіць шкоду свайму роднаму краю, прыродзе, а калі трэба дапамагчы лесу, полю, нас няма? Дзе тыя, хто павінен сачыць за захаваннем прыродаахоўнага заканадаўства?
Зразумела, сметнік павінен быць, але няўжо нельга зрабіць яго ў такім месцы, каб гэта не было шкодна экалогіі.
Спадзяемся, што месяч­нік па добраўпарадкаванні, які цяпер ідзе, дапаможа вырашыць гэтую праблему.
Анастасія МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: сметнік за в. Заазёрная.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.