Колькі калодзежаў на Маларытчыне?

Дакладны адказ на гэтае пытанне будзе атрыманы пасля заканчэння рэспубліканскага праекта “Якасную калодзежную ваду – у кожны вясковы дом”, які нядаўна стартаваў у раёне. Таксама стане вядома, які іх стан. Арганізатарамі мерапрыемства сталі аддзелы: адукацыі, па надзвычайных сітуацыях, архітэктуры і будаўніцтва, а таксама інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя райвыканкама. Школьна-студэнцкая інвентарызацыя і санітарна-экалагічная пашпартызацыя калодзежаў і крыніц, што выкарыстоўваюцца для дэцэнтралізаванага водазабеспячэння насельніцтва ў сельскай мясцовасці, працягнецца да канца мая гэтага года. Затым усе сабраныя матэрыялы з папярэдняй іх праверкай і магчымай частковай паўторнай дапрацоўкай (пашпарты, карты-схемы, замалёўкі, фотаздымкі…) будуць перададзены на кафедру фізічнай геаграфіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна для стварэння базы дадзеных і інвентарызацыйных карт.
-Асабліва востра сёння ў сельскай мясцовасці стаіць праблема якасці пітной вады, — кажа Людміла Кучарук, каардынатар праекта. – Калодзежная вада часцей за ўсё ўтрымлівае шмат жалеза (да 10 мг/л пры норме 0,3), нітратаў (у 2-3 разы больш), сульфатаў, у многіх выпадках характарызуецца яшчэ і неспрыяльнымі санітарна-біялагічнымі паказчыкамі. Вучоныя выказваюць хваляванні і па той прычыне, што амаль кожны з абследаваных калодзежаў забруджаны ядахімікатамі, якія таксама перавышаюць норму ў некалькі разоў. Гэта негатыўна ўплывае на здароўе людзей. Па да­дзеных санітарна-гігіенічнай службы, выкарыстанне недабраякаснай вады ў якасці пітной садзейнічае ўзнікненню розных захворванняў.
Усё разам узятае абумоў­лівае неабходнасць прадуманага паэтапнага падыходу да вырашэння праблемы водазабеспячэння ў сельскай мясцовасці. Перш за ўсё трэба, каб быў папярэдні аналіз сітуацыі, якая склалася. Плануецца, што сучасны стан спраў і дакладна сабраныя звесткі будуць атрыманы ў час правядзення інвентарызацыі і санітарна-экалагічнай пашпартызацыі калодзежаў і крыніц. Школьная пашпартызацыя калодзежаў з’яўляецца першасным, але вельмі важным абследаваннем прасцейшых аб’ектаў водазабеспячэння на вёсцы. На аснове яе вынікаў будуць прымацца адпаведныя рашэнні на розных узроўнях улады.
Рэалізацыя праекта ўскладзена на вучняў уста­ноў адукацыі раёна. Там для гэтай мэты будуць створаны спецыяльныя звенні юных эколагаў. Па месцы жыхарства яны правядуць санітарна-экалагічныя рэйды і зробяць абследаванне, інвентарызацыю і пашпартызацыю калодзежаў і крыніц.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: калодзеж на тэрыторыі Маларыцкага лясгаса.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


>www.nissan-ask.com.ua
www.nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<>www.nissan-ask.com.ua
www.nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<
www.steroid.in.ua

topobzor.info