Наваселле бібліятэкі-філіяла

Гвозніцкая сельская бібліятэка-філіял Маларыцкай ЦБС пераехала ў новае памяшканне. На пастаяннае месца жыхарства яна прапісалася ў мясцовым Доме культуры. Да гэтага часу бібліятэка знаходзілася ў адным з дамоў СВК, які арандаваў аддзел культуры райвыканкама. Для ачага культуры тут было малавата месца. Затое цяпер стала прасторна, утульна і прыгожа. На плошчы, якая складае амаль 50 метраў квадратных, ёсць магчымасць размясціць фонд літаратуры ў адпаведнасці з усімі існуючымі патрабаваннямі. А ён немалы, бо налічвае 6 тысяч 260 экзэмпляраў. Акрамя таго, жыхары Гвозніцы штодзень могуць пазнаёміцца са свежымі перыядычнымі выданнямі. Бібліятэка атрымлівае 13 найменняў часопісаў і 5 – газет. Бібліятэкару Таццяне Уснарскай, якая на гэтай пасадзе працуе 40 гадоў, давялося прыкласці шмат намаганняў, каб у кароткі тэрмін расставіць усю літаратуру на сваё месца і адначасова на высокім узроўні абслугоўваць чытачоў.
На здымку: у Гвозніцкай сельскай бібліятэцы-філіяле заўсёды ёсць наведвальнікі.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


нарядные платья для детей

ry-diplomer.com/kupit-diplom-oxranika

adulttorrent.org/search/Rodney St Cloud