Радасць — для “Радасці”

На працягу 4 месяцаў Валянціна Струнец, дырэктар раённага Цэнтра народнай творчасці, і Сцепаніда Сцепанюк, народная майстрыха з в.Дарапеевічы, выконвалі спецыяльны заказ заслужанага аматарскага калектыву ансамбля “Радасць” Брэсцкага гарадскога ДК. Ансамбль рыхтуецца да свайго 50-годдзя. Яму патрэбны сцэнічныя касцюмы для пастаноўкі новых нумароў. Дапамагчы “Радасці” згадзіліся Валянціна Мікалаеўна і Сцепаніда Аляксееўна. Жанчыны выткалі 10 спадніц і 10 фартушкоў з узорамі Маларыцкага строю адзення.
Па словах Валянціны Струнец, за аснову ўзяты ўзор са спадніцы, якой больш за 100 гадоў, Дарапеевіцкага строю адзення. На 9 спадніцах узор аднолькавы. А вось на дзясятай — зусім іншы. Ён вытканы ў канонах Ра­дзежскага строю адзення. У гэтай спадніцы будзе выступаць салістка ансамбля, якая выканае танец “Паўлінка”.
-На “радзежскай” спадніцы, — гаворыць Сцепаніда Сцепанюк, — арнамент складаецца з 3 бардзюраў, астатняе поле яе белае. А вось “дарапеевіцкія” спадніцы затканы цалкам. Тут мерна чаргуюцца палосы лёну і чырвонага паркалю.
-Праца ткачыхі цяжкая, — гаворыць Валянціна Струнец. – Яна патрабуе сілы волі, уважлівасці, стараннасці. Мы ткалі 6 дзён кожны тыдзень з 7 гадзін раніцы да 19.00. Але, калі глядзелі на зробленае, забывалі пра стому, напрацаваныя рукі. А на душы кожны раз ўзнікала ціхая радасць.
Вытканыя касцюмы і фартушкі нядаўна былі перададзены ансамблю “Радасць”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Валянціна Струнец і Сцепаніда Сцепанюк з вытканымі спадніцамі і фартушкамі для ансамбля “Радасць”.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


pharmacy24.com.ua/sialis-tadalafil/sialis-20-mg/sialis-super-aktiv-tadalista-super-active
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!