«Распранулі…»

Супрацоўнікі праваахоўных органаў на тэрыторыі раёна канфіскавалі тавар на суму больш за 2,5 мільярда рублёў. На выездзе з вёскі Олтуш, спыніўшы аўтамабіль, якім кіраваў жыхар Брэста, яны знайшлі ў багажным адсеку мужчынскае, жаночае і дзіцячае адзенне імпартнай вытворчасці, на якое ў брэстаўчаніна не было ніякіх дакументаў (на здымку). Тавар канфіскавалі, праверку па гэтым факце праводзіць інспекцыя па падатках і зборах па Маларыцкім раёне.
З пачатку 2012 года гэта самая буйная партыя тавару без дакументаў, канфіскаваная ў Брэсцкай вобласці.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.