“Міс Юнацтва-2012”

…Пачынае гучаць музыка, і залу ахоплівае хваля эмоцый, якая выліваецца ў апладысменты і ўзбуджанае “О-о-о!”. Гэта на сцэну выходзяць канкурсанткі раённага конкурсу “Міс Юнацтва-2012”. Прываблівыя дзяўчаты, перамагаючы нерашучасць і хваляванне, дораць гледачам і журы свае шчырыя ўсмешкі.
Пазмагацца ў традыцыйным конкурсе за тытул “Міс Юнацтва” вырашылі сёлета сем дзяўчат. Марына Клебановіч і Аліна Плуцэнік з Чарнянскай СШ, Марына Бяльчук з Хаціслаўскай СШ, Аліна Калеснік з раённай гімназіі, Лілія Аўдзяюк з СШ № 2, Юлія Бошаль з Мельніцкай БШ і Анастасія Лашак з СШ № 1 да конкурснай праграмы рыхтаваліся загадзя: шылі сукенкі, рэпеціравалі з сябрамі песні і танцы, рыхтавалі свае візітныя карткі. У выніку кожная дзяўчына, выступаючы на сцэне, была па-свойму арыгінальнай і загадкавай.
Знаёмства з канкурсанткамі даставіла нямала задавальнення, і кампетэнтнаму журы (ў яго ўвайшлі арганізатары конкурсу – прадстаўнікі РК ГА “БРСМ”, аддзела па справах моладзі, раённага аддзела адукацыі і гарадскога Дома культуры, і спонсары — дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Міхаіл Улезла, дырэктар ГДК Вікторыя Ялова і індывідуальныя прадпрымальнікі Васіль Калінічэнка і Святлана Бескаравайная), і гледачам, якія прыйшлі на конкурсную праграму.
За некалькі хвілін пазнаёміць залу са сваімі здольнасцямі і талентамі, умела падкрэсліўшы самыя лепшыя рысы характару – справа няпростая. Раскрыцца дапамагалі дзяўчатам вершы і песні. А некаторыя ўвогуле знайшлі даволі арыгінальныя метады знаёмства: Юлія Бошаль запрасіла ўсіх пабываць на выстаўцы сваіх вышытых работ, а Марына Бяльчук на пэўны час стала гераіняй перадачы “Няхай гавораць”.
Акцёрскія здольнасці дзяўчат і іх уменне трымацца на сцэне праверыў конкурс “Тэатр аднаго акцёра”. Кожнай з канкурсантак давялося прачытаць асобны маналог. А танцавальны конкурс “Рытмы планеты” стаў экзаменам на ўменне захапіць сваёй танцавальнай пастаноўкай гледача. Нельга не заўважыць, што кожны танец быў своеасаблівым працягам знаёмства з канкурсант­камі. Запальны вулічны танец са сваёй імправізацыяй змяняўся бальным, за імі ішлі хуткія рытмы “Ча-ча-ча” і цэлыя танцавальныя пастаноўкі ва ўсходніх і сучасных рытмах. Кожная з дзяўчат абрала для сябе менавіта той танец, які быў блізкі яе характару і тэмпераменту.
Але, напэўна, самым уражальным і творчым быў конкурс авангардных касцюмаў. Тут ўжо кожная з канкурсантак дала волю сваёй фантазіі. Бальныя сукенкі з поліэтыленавых пакетаў, цікавыя ўборы з паперы, кампакт-дыскаў і паштовак былі настолькі прыгожымі, што маглі б выклікаць зай­здрасць у самага экстравагантнага мадэльера. Гледачы конкурснай праграмы змаглі нават запісаць рэцэпт авангарднай фантазіі, якім падзялілася, расказваючы пра сваю незвычайную вопратку з газет і часопісаў, Анастасія Лашак.
Заключным этапам конкурсу стаў “Вернісаж прыгажосці”. Вытанчаныя, элегантныя канкурсанткі выйшлі на сцэну, расфарбаваўшы яе рознымі колерамі сваіх бальных сукенак. І хоць хвалюючыя моманты конкурснай праграмы былі ўжо ў мінулым, але кожная з дзяўчат працягвала хвалявацца ў чаканні рашэння журы, якое не прымусіла яго доўга чакаць. Пад бурныя авацыі званне “Міс Юнацтва — 2012” атрымала Аліна Плуцэнік. Не засталіся без заслужаных узнагарод і іншыя канкурсанткі. Званне першай Віцэ-Міс прысуджана Анастасіі Лашак, званне другой Віцэ-Міс – Юліі Бошаль. Аліне Калеснік дастаўся тытул Міс-авангард, Марыне Бярчук – Міс-арыгінальнасць, Марыне Клебановіч – Міс-грацыя, Ліліі Аўдзяюк – Міс-шарм.
Кожная з юных прыгажунь разам са званнем атрымала падарунак ад спонсараў.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: удзельніцы конкурсу “Міс Юнацтва – 2012” (у цэнтры — Аліна Плуцэнік).
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


etalon.com.ua

chemtest.com.ua/

Был найден мной популярный веб портал , он описывает в статьях про боксерский шлем https://start-sport.com.ua/boevye-iskusstva/boks/shlemy
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!