На трасу выйшлі ролеры-аматары

Больш за 70 хлопчыкаў і дзяўчынак, стаўшы на ролікавыя канькі, прынялі ўдзел у дзіцячых гарадскіх спаборніцтвах сярод ролераў-аматараў, якія арганізавалі аддзел па справах моладзі райвыканкама, РК ГА “БРСМ” і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Арганізатары спаборніцтваў, безумоўна, разлічвалі на актыўнасць школьнікаў, але такая вялікая колькасць аматараў ролікаў стала для ўсіх прыемным сюрпрызам. Толькі з першай гарадской школы прыйшлі на спаборніцтвы больш за 40 хлопчыкаў і дзяўчынак, 6 юных ролераў прыехалі з Олтуша.
Спаборніцтвы праходзілі ў тры этапы. На першым з іх цалкам экіпіраваныя ўдзельнікі спаборнічалі на лыжа-ролернай трасе ў асабістым заліку. Важна было набраць хуткасць і прыйсці да фінішу першым. Перамогу ў забегу ў малодшай групе атрымаў Дзяніс Крэнь з СШ № 1, у сярэдняй — Антаніна Углянец з раённай гімназіі, у старэйшай – Юлія Гадзецкая з СШ № 1. Прызавыя другое і трэцяе месцы заваявалі ў малодшай групе Ангеліна Марук з раённай гімназіі і Марына Яцура з Олтушскай СШ; у сярэдняй групе Дзмітрый Кашарны з СШ № 1 і Раман Абрамчук з Олтуша; у старэйшай групе – вучні СШ № 1 Уладзіслаў Бардзей і Віталь Дарчык.
На другім этапе патрабна была камандная зладжанасць. На адлегласці ў кіламетр чатыры ўдзельнікі павінны былі хутка перадаваць эстафетную палачку. Самымі спрытнымі ў гэтым конкурсе былі юныя ролеры з СШ № 1.
Трэці этап ускладнілі перашкоды. У хуткасным слаламе спаборніцтвы праходзілі ў малодшай і старэйшай узроставых групах. Сярод малодшых школьнікаў першае месца заняла Ангеліна Марук з раённай гімназіі, другое і трэцяе – вучні СШ № 1 Лізавета Лукавец і Дзяніс Крэнь. У старэйшай групе перамог Уладзіслаў Бардзей з СШ № 1, прызавыя месцы заваявалі Раман Абрамчук з Олтушскай СШ і Дзмітрый Кашарны з СШ № 1.
Каманда-пераможца атрымала салодкі прыз, а ўсе ролеры-аматары, хто заняў першыя і другія месцы, – абанементы на 4 бясплатныя наведванні басейна ў спарткомплексе “Жамчужына”.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час спаборніцтваў ролераў-аматараў.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://velotime.com.ua

medicaments-24.net

source www.rezeptfrei-viagra.com