НА «БІС»!

Адбыўся занальны прагляд абласнога фестыва­лю народнага гумару “Спораўскія жарты”, свята-конкурс гар­маністаў і выканаўцаў прыпевак “Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!” і конкурс эстраднага мастацтва “Рытмы маладосці” у г.Кобрыне. Пабывалі там і самадзейныя артысты нашага Маларыцкага раёна.
У намінацыі “Спораўскія жарты” свае таленты прад­­­стаўлялі танцавальны калектыў Хаціслаўскага СДК з сюжэтна-гульневым танцам “Вяселыя суседзі” (кір. Алена Люльковіч), тэатральна-гумарыстычны гурт “Карамболь” Збуражскага СДК (кір. Таццяна Варанчук) і выканаўца баек Алена Люльковіч з Хаціслава. Журы дало добрую адзнаку падрыхтоўкі гэтай намінацыі.
Зала ўзарвалася апладыс­ментамі, калі на сцэну вый­шла выканаўца прыпевак з в.Грушка Ганна Коцелева з гарманістам Віктарам Шышуком (Лукаўскі СДК)  (на здымку), Віктар Галавій з Маларыты і Таццяна Пачынчук з Макран, якія вельмі ўдала выконвалі жартоўныя прыпеўкі. Свое­асаблівую культуру выканання паказаў і ансамбль гарманістаў Гвозніцкага СДК (кір. Уладзімір Чабанюк), які зачароўваў гле­дачоў і журы самабытнай ігрой на гармоніку, артыстызмам і майстэрствам саміх гарманістаў.
Праграму эстраднага мастацтва “Рытмы маладосці” прадставілі ўдзельнікі ўзор­най эстраднай студыі “Забава” ГДК (кір. Аляксандр Барысюк). Гэта Кацярына Чаквіна, Даша Балюк, Віка Канавалава. Срэбнымі зва­­ночкамі гучалі іх галасы, захапляючы слухачоў і аматараў эстраднага мастацтва. Сваё ўменне на конкурсе дэманстравалі і выканаўцы Юлія Бойка з Лукава,  Віка Бярчук (Олтушскі СК), дзіцячы ансамбль школы мастацтваў г.Маларыты (кір. Вікторыя Ляўчук і Марына Пракапеня). Журы і гледачы былі зачараваны іх выступленнем, якое адрознівалася артыстычнасцю,  разнастайнасцю тэхнічных  прыёмаў.
Дарэчы, кіраўнікі таксама паказалі сябе ў гэтай намі­нацыі, выканаўшы на “біс” дзве песні.
Кожнае выступленне на­шых артыстаў – гэ­та сапраўднае свята. Свое­асаблівая манера выканання, тэмперамент, цудоўныя галасы – усё прыцягвае слухачоў, дапамагае ім стварыць святочны настрой. Таму заўсёды нашы артысты — ў ліку лепшых,  што дае ім вялікі запал і энергію. Дык пажадаем ім плёну, творчага ўзлёту, здзяйснення задуманага.
Лідзія  Ківачук, метадыст РМЦ.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


читать далее ka4alka.com.ua

https://progressive.ua

topobzor.info