Працаваць, каб зарабляць

Выступаючы перад калектывам ААТ “Маларыцкі кансервавагарод­ні­на­сушыльны камбінат” і расказваючы аб сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў рэспубліцы, памочнік Прэзідэнта нашай краіны галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Уладзімір Пузырэўскі не проста называў канкрэтныя лічбы і факты, але і аналізаваў, як спрацавалі прадпрыемствы прамысловасці ці сельская гаспадарка, іншыя галіны і ў раёне.
Так, рост выт­ворчасці валавой прадукцыі летась быў забяспечаны ва ўсіх абласцях рэспублікі, у тым ліку і ў нас у раёне, на ААТ “Маларыцкі кансервавагародні-насушыльны кам­бінат”.
Нядрэнна складваецца сітуацыя і па выніках работы за І квартал гэтага года. У раёне забяспечана выкананне 11 з 18 прагнозных паказчыкаў. Вытворчасць прадукцыі ў сумарным выражэнні склала 34 мільярды рублёў, вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года амаль у 3 разы. Камбінат непасрэдна выпусціў прадукцыі амаль на 18 мільярдаў рублёў. Тэмп росту склаў 260%. Хаця, для параўнання, адзначыў Уладзімір Іванавіч, на такіх прадпрыемствах раёна, як РММ і “Кварц­МелПрам”, гэты паказчык намнога меншы.
У структуры вы­творчасці прамысловай прадукцыі камбінату належыць 51%. Інакш кажучы, гэтае прадпрыемства з’яўляецца валаўтваральным для раёна. З яго найбольш паступае падаткаў, якія забяспечваюць выкананне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця. А гэта і медыцына, і адукацыя, і іншыя сферы.
Уладзімір Іванавіч падкрэсліў, што камбінат аказаўся адзіным у раёне, дзе забяспечаны выпуск новай прадукцыі.
— Вы зрабілі значны крок у плане інавацый і сёлета, — гаварыў памочнік Прэзідэнта. — Дзякуй. Але, на жаль, не ўсё ў вас добра з запасамі гатовай прадукцыі на складзе, сёння яны складаюць 135%.
Было адзначана, што сярэдняя заработная плата на прадпрыемстве складае 2 мільёны 400 тысяч рублёў, а гэта ніяк не адпавядае тэмпу росту вытворчасці прадукцыі.
— Рашэнне Усебеларускага сходу дасягнуць да 2015 года ў сярэднім па краіне заработнай платы ў памеры 1 тысячы долараў ніхто не адмяняў, — гаварыў Уладзімір Пузырэўскі. — Таму мы павінны імкнуцца да гэтага.
Асобна спыніўся Уладзімір Іванавіч на сітуацыі ў сельскай гаспадарцы рэспублікі і раёна ў прыватнасці. Ён адзначыў, што забяс­пе­чаны прырост прадукцыі на 6,6%.
Памочнік Прэзідэнта не абмінуў увагай у сваім выступленні і вырашэнне сацыяльных пытанняў, падкрэсліўшы пры гэтым, што ў нашай краіне па-ранейшаму захоў­ваюцца сацыяльныя гарантыі асобным катэгорыям насельніцтва, добра развіта сістэма дзяржаўнай дапамогі. А гэта не толькі льготныя крэдыты на будаўніцтва жылля для шматдзетных сем’яў, але і вы­дзяленне дзецям да 2-гадовага ўзросту бяс­платнага харчавання, медыкаментаў і г.д.
— Пенсіянеры – гэ­та тая катэгорыя насельніцтва, за якую дзяржава нясе адказнасць. Думаю, што ніхто з іх у нас у краіне не пакрыўджаны. Альшанцы са Столінскага раёна, да прыкладу, якія ў асноўным працуюць у прыватным сектары, не нясуць ніякай падатковай нагрузкі, але, дасягнуўшы пенсійнага ўзросту, усё роўна атрымліваюць дапамогу ад дзяржавы.
— Гаворачы непасрэдна аб рабоце камбіната, Уладзімір Іванавіч заўважыў, што трэба і ў будучым развіваць вытворчасць, павышаць прадукцыйнасць працы, павялічваць экспарт прадукцыі, каб зарабляць валюту і, у рэшце рэшт, павышаць зарплату работнікам.
Уладзімір Іванавіч Пузырэўскі наведаў цэхі камбіната, пазнаёміўся з асартыментам выпускаемай прадукцыі.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Уладзімір ПУЗЫРЭЎСКІ ў час сустрэчы з калектывам ААТ “Маларыцкі кансервава­гароднінасушыльны камбінат”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://renesans-centr.kiev.ua

www.np.com.ua

изготовление магнитов