Дзень працы на агульную карысць

З самага ранку на вуліцах горада і вёсак раёна ў мінулую суботу закіпела работа. Нават сонейка, саграваючы цёплымі промнямі зямлю і людзей, вырашыла дапамагчы ўсім, хто выйшаў папрацаваць на карысць сваёй краіны, раёна, горада. Вучні навучальных устаноў, калектывы многіх прадпрыемстваў і арганізацый шчыравалі на добраўпарадкаванні сваіх тэрыторый, будаўнікі – на будаўнічых аб’ектах. У сельскіх населеных пунктах работы па навядзенні парадку разгарнуліся ля помнікаў, на вясковых могілках.
Асноўным аб’ектам добраўпарадкавання ў горадзе стаў гарадскі парк. Вальшчыкі лесу з трох лясніцтваў раёна – Гвозніцкага, Велікарыцкага і Чарнянскага – спілоўвалі сухастой, зразалі галіны старых дрэў, хмызняк. А работнікі райвыканкама, пакінуўшы свае кабінеты, дружна, з энтузіязмам, прыбіралі бярвенне, ачыш­чалі тэрыторыю парку ад зрэзаных галін, якія, між ін­шым, камунальнікі прымянілі з карысцю, перапрацаваўшы на шчэпкі і атрымаўшы мясцовы від паліва. Ля танцавальнай пляцоўкі “высадзіўся” дэсант культ­работнікаў, якія заняліся добраўпарадкаваннем танцавальнай пляцоўкі, навя­дзеннем чысціні і парадку вакол яе. Тут жа, у парку, разгарнуліся работы ля спартыўнага комплексу.
— Нават само надвор’е садзейнічае таму, каб удзельнікі суботніка змаглі добра папрацаваць. А зрабіць толькі ў адным парку трэба многае, бо ён займае тэрыторыю больш чым 20 гектараў, і тут далёка не ўсё прыведзена ў парадак. Летась у парку былі пасаджаны маладыя дрэвы. Сёння стаіць задача — ачысціць старую лесапаркавую тэрыторыю. Паступова любімае ўсімі месца адпачынку набывае ўсё большую прыгажосць, і гэта вельмі добра, — заўважыў, адарваўшыся на хвіліну ад справы, старшыня райвыканкама Казімір Лапіч.
Сапраўды, у гарадскім парку ёсць дзе адпачыць і цікава правесці час. Зімою тут працаваў лядовы каток, з пачатку вясны з’явілася магчымасць, узяўшы напракат ролікі, пакатацца па лыжа-ролернай трасе. Можна наведаць тэнісныя корты, прагуляцца па алеях, адпачыць ля вады, пасля правя­дзення пэўных работ запрацуе танцавальная пляцоўка. Галоўнае толькі, як адзначалі ўдзельнікі суботніка, каб кожны беражліва ставіўся да таго, што зроблена.
Акрамя парку, у гора­дзе актыўныя работы па добраўпарадкаванні разгарнуліся на перакры­жаванні вуліц Савецкая і Несенюка. Работнікі жыллёва-камунальнага прадпрыемства і ПМК-20 выраўноў-валі тут зямлю і рабілі вялі­кі газон. “Ачыс­ціліся”, па­прыга­жэлі, набылі яшчэ больш прывабны выгляд і мно­гія іншыя вуліцы горада.
Усяго ўдзел у суботніку на Маларытчыне прынялі амаль 10 тысяч чалавек. Зароблена больш за 112 мільёнаў рублёў. Паколькі суботнік праводзіцца пад знакам паляпшэння ўмоў аздараўлення і адпачынку дзяцей, тая частка сродкаў, якая застанецца ў распараджэнні мясцовых органаў улады, будзе выкарыстана на падрыхтоўку аздараўленчых лагераў раёна да летняга сезона адпачынку. А грашовыя сродкі, пералічаныя ў Міністэрства фінансаў, пойдуць на будаўніцтва новага будынку музея Вялікай Айчыннай вайны і стварэнне яго музейнай экспазіцыі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: у час суботніка.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Audi 80 аккумулятор купить

http://sweet-smoke.com.ua

http://101binaryoptions.com