У віры штодзённых клопатаў

Непрыкметна, у віры штодзённых клопатаў, пралятаюць вясеннія дзянькі. Зараз у вёсцы зусім іншы рытм жыцця: з ранку да вечара земляробы ў полі, а кожная работа – неадкладная.
У СВК “Чырвоны партызан” ў гэтыя дні грунтоўна і без лішняй мітусні ідзе сяўба “каралевы палёў” – кукурузы. Пад гэтую культуру, як расказваў галоўны аграном гаспадаркі Міхаіл Наскевіч, адведзена 710 гектараў. На 400 гектарах будзе вырошчвацца яна на зялёны корм, на 310 гектарах – на зерне.
Каб адна з лепшых сіласных культур радавала вока роўнымі, высокімі і сакавітымі ўсходамі, давала багаты запас травяністых кармоў і забяспечвала жывёлаводам добрыя надоі, трэба, як упэўнены ў СВК, нямала папрацаваць, прадугледзець кожную дробязь. Плошчы, адведзеныя пад сяўбу кукурузы, абралі ў Лукаве з улікам папярэдніх культур. Загадзя вывезлі на палі арганіку, унеслі мінеральныя ўгнаенні.
У вырошчванні кукурузы дробязей не бывае. І многае тут залежыць ад прафесіяналізму і майстэрства сейбітаў, якія павінны забяспечыць належную тэхналогію сяўбы. На гэтых работах у СВК “Чырвоны партызан” заняты вопытныя і адказныя механізатары Святаслаў Сцепанюк і Анатоль Шышук. Кожны з іх, працуючы з ранку да позняга вечара, засеяў ужо кукурузай больш за 200 гектараў. На работу працавітых механізатараў нараканняў няма. Кожны з іх, і Святаслаў, які працуе на старэнькім пасяўным агрэгаце, і Анатоль, якому даверана новая сучасная тэхніка, працуюць старанна, выконваюць патрабаванні па глыбіні закладвання насення і норме высеву, эканомяць кожную хвіліну, стараюцца працаваць без прастояў і паломак.
Для таго, каб у механізатараў быў стымул, у гаспадарцы распрацавана сістэма аплаты, якая дазваляе, сумленна папрацаваўшы, добра зарабіць. Прама на поле сейбітам 2 разы на дзень дастаўляюць гарачыя абеды. Такая ўзаемная зацікаўленасць толькі дапамагае справе.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: механізатар СВК “Чырвоны партызан” Анатоль Шышук.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


http://pharmacy24.com.ua

www.farm-pump-ua.com/nandroged.html

http://101binaryoptions.com/binary-options-glossary/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!