Творча паказалі сябе

Маларыцкая дзіцячая школа мастацтваў стала месцам правядзення 2-дзённага абласнога семінара-практыкума для дырэктараў дзіцячых школ мастацтваў. Тэма семінара – на­дзённая і актуальная: “Фарміраванне мастацка-эстэтычнага выхавання вучняў дзіцячай школы мастацтваў праз розныя накірункі дзейнасці”. Падчас адкрыцця мерапрыемства Таццяна Ахрэмук, галоўны спецыяліст упраўлення культуры аблвыканкама па ўстановах адукацыі ў сферы культуры, падкрэсліла, што Маларыцкая школа мастацтваў – адна з лепшых у вобласці. Установа знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку і дабіваецца добрых вынікаў.
А такіх, сапраўды, нямала. Па словах Ірыны Пятрухінай, дырэктара МДШМ, толькі з пачатку гэтага года ў скарбонцы творчых дасягненняў школы ўжо ёсць 15 узнагарод з міжнародных, 3 — з абласных, адна — з рэспубліканскага конкурсаў.
З вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Маларытчыны пазнаёміў Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, а пра работу ўстаноў культуры рэгіёна расказаў Андрэй Гарбацэвіч, начальнік аддзела культуры.
Дырэктары школ мастацтваў Брэстчыны наведалі адкрытыя ўрокі тэатральнага і харэаграфічнага аддзяленняў, а таксама класаў скрыпкі, цымбал, сальфеджыа, выяўленчага мастацтва і музычнай літаратуры.
У другой палове дня ўдзельнікі семінара пабывалі ў в.Лукава. Тут яны пазнаёміліся з асветніцкай дзейнасцю школы мастацтваў, наведалі аграсядзібу “Хатні ачаг”, а фальклорны ансамбль Лукаўскага СДК паказаў абрад “Гостына” (кіраўнік — Ала Алесіюк).
Вечарам у ГДК адбыўся амаль 2-гадзінны справаздачны канцэрт вучняў і настаўнікаў школы мастацтваў. У зале не было свабодных месцаў. Практычна ўсе нумары праграмы прайшлі на “біс”. Акрамя таго, у фае Дома культуры была разгорнута выстава работ вучняў аддзялення выяўленчага мастацтва.
У другі дзень настаўнікі Маларыцкай школы мастацтваў дзяліліся вопытам работы з калегамі па пытанні прафесійнай падрыхтоўкі сваіх вучняў. У час правядзення адкрытых урокаў выкладчыкі звярталі ўвагу прысутных на тое, як стымуляваць цікавасць вучняў да пазнавальнай дзейнасці, як метадычна правільна і з максімальнай карысцю арганізаваць вольны час дзяцей праз конкурсна-гульнявую дзейнасць. Практычна адказ на гэтае пытанне быў дадзены ў музычна-тэатральнай пастаноўцы “Падарожжа вакол зямнога шара”. У мюзікле было задзейнічана амаль 50 чалавек харэаграфічнага і эстраднага аддзяленняў установы.
Затым адбыўся круглы стол па тэме “Фарміраванне мастацка-эстэтычнага выхавання вучняў у дзіцячай школе мастацтваў праз розныя накірункі дзейнасці”.
Удзельнікі абласнога семінара высока ацанілі плённую работу ўсяго калектыву школы мастацтваў у накірунку мастацка-эстэтычнага выхавання вучняў.
Р.S. У рабоце семінара таксама прыняў удзел Пётр Губей, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: школа мастацтваў дае справаздачны канцэрт.
Фота аўтара.

Опубликовано 16.05.2012 г. 

Добавить комментарий


www.yarema.ua

http://pharmacy24.com.ua

www.sledoc.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!