Сорак градусаў бяды

 

…Сямігадовая Каця (імя дзяўчынкі з этычных меркаванняў зменена) займалася сваімі справамі,  а яе настаўніца раз-пораз паглядала на гадзіннік. Тое, што за дзяўчынкай, каб забраць яе са школы,  прыходзілі са спазненнем, стала ўжо звыклым,  як і тое,  што замест мамы часта прыходзілі за маленькай школьніцай зусім чужыя людзі. Але на гэты раз спазненне было вельмі доўгім. Калі апошняя надзея на тое,  што мама за дачкою прыйдзе, знікла, педагог пазваніла ў міліцыю…
На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаў­налетніх Святлана Ш., маці дзяўчынкі, апраўдваючыся, тлумачыла, маўляў, была занята справамі, а таму папрасіла сваяка забраць малую. Але той таксама не змог і ёй пра гэта не паведаміў.
Чым была так занятая маці,  калі нават не ўспомніла пра тое, што дзяўчынка не вярнулася дамоў са школы? На гэтае пытанне супрацоўнікам міліцыі доўга шукаць адказ не трэба. У доме Святланы, якая нідзе не працуе і жыве на пенсію і зарплату сваёй маці, нярэдка збіраюцца шумныя кампаніі, яна часта прыкладаецца да чаркі, а таму і забывае пра дачку. Нездарма, наведваючы сям’ю ў час аднаго з нядаўніх рэйдаў, удзельнікі яго зрабілі вывад, што дзяўчынка знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
На жаль, гэта далёка не адзіная сям’я ў горадзе, і тым больш у раёне, дзе дзеці пакутуюць з-за таго, што іх бацькі п’юць. Як дапамагчы гэтым дзецям: абавязаць іх бацькоў працаваць, адправіць апошніх на прымусовае лячэнне ад алкагалізму, пазбавіць бацькоўскіх правоў? Службам, якія займаюцца аховай правоў дзяцей, паступова даводзіцца праходзіць ра­зам з гора-бацькамі розныя прыступкі, прымаць розныя меры ўздзеяння, але самае галоўнае, як адзначалася на пасяджэнні, не пакідаць гэтыя сем’і без увагі і кантролю.
А таму на выязным па­сяджэнні камісіі, якое ў той жа дзень праводзілася ў Макранскай сярэдняй школе, размова ішла пра тую работу па прафілактыцы злачыннасці і правапарушэнняў, п’янства і сямейнага недабрабыту, якую праводзіць камісія па справах непаўналетніх пры Макранскім сельвыканкаме.
16 злачынстваў і 116 пра­вапарушэнняў было ўчынена летась на тэрыторыі Макранскага сельсавета. Адно злачынства і 10 правапару­шэнняў, як адзначалася ў справаздачным выступленні старшыні Макранскага сельвыканкама Барыса Самасюка, учынілі непаўналетнія. Сваю прафілактычную работу камісія, як падкрэслівалася ў выступленні, пачала са стварэння банка дадзеных аб усіх праблемных сем’ях, што пражываюць на тэрыторыі сельсавета. Гэта дало магчымасць пад пастаянным кантролем трымаць і 4 абавязаныя асобы,  якія працаўладкаваны ў гаспадарках на тэрыторыі сельсавета і вяртаюць дзяржаве сродкі, затрачаныя на выхаванне іх дзяцей, і 3 сям’і, у якіх дзеці выхоўваюцца ў сацыяльна-небяспечных умовах,  і 7 вясковых жыхароў, якія ўзяты на ўлік у кабінеце ўрача-нарколага, і многія іншыя праблемныя катэгорыі вяскоўцаў. Летась камісіяй па справах непаўналетніх пры Макранскім сельвыканкаме было праведзена 12 пасяджэнняў, на якіх абмяркоўваліся многія праблемы,  і ў першую чаргу праблема росту алкагалізацыі насельніцтва. Увага дзяржавы да адраджэння і развіцця вёскі дала магчымасць, разважаў у сваім выступленні Барыс Самасюк, будаваць у гаспадарках новыя дамы. Магчымасць атрымаць жыллё хочуць выкарыстаць многія. Вёскі пачалі папаўняцца новымі жыхарамі. Але далёка не ўсе сем’і, якія прыехалі на пастаяннае месца жыхарства, былі добрыя. З кожнай сям’ёй, дзе атмасфера далёкая ад спрыяльнай, давялося працаваць: выклікаць на пасяджэнні, растлумачваць, выхоўваць, папярэджваць, выносіць рэкамендацыю на прымусовае лячэнне. Каб зноў не сутыкнуцца з той жа праблемай, паколькі ў Макранах сёлета завяршаецца будаўніцтва 10 новых дамоў, кіраўніцтву СВК “Макраны”, як заўважыў старшыня сельвыканкама, неабходна больш патрабавальна ставіцца да прыёму на работу ў сельгаспрадпрыемства людзей прыезджых, якія выказваюць жаданне жыць і працаваць у вёсцы.
Для прафілактычнай гутаркі на пасяджэнне камісіі былі запрошаны бацькі і дзеці з праблемных сем’яў. Характарыстыку сем’ям з Макран, Ляхаўцаў, Полікаў далі кіраўнікі Макранскай і Ляхавецкай школ, сацыяльныя педагогі, участковы інспектар РАУС.
Камісіі было рэкамендавана звярнуць увагу на больш цесны кантакт з кіраўніцтвам мясцовых гаспадарак, на актыўнае фарміраванне грамадскіх дружын па ахове правапарадку, больш уважліва вывучаць умовы жыцця дзяцей у праблемных сем’ях, пачынаць біць трывогу з таго часу, як паступаюць першыя адмоўныя сігналы ад суседзяў, настаўнікаў.
Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сорак градусаў бяды: 1 комментарий

  • 14.03.2010 в 10:55 пп
    Permalink

    Думаю, надо больше писать о проблеме алкоголизма. Почему-то никто не оставляет коментариев в этой теме. неужели всем надоело об этом говорить. А ведь вопрос пить или не пить? остаётся таким же неопределённым, особенно для молодёжи, как и вопрос быть или не быть? Так сколько же мы будем молчать?

Добавить комментарий