АПТЫМІСТКА

— 14 гадоў мне было, — расказвае Вера Васільеўна Дрозд, — калі я пайшла ў рэдакцыю газеты “Сцяг Перамогі” (так тады называлася раённая газета “” — (аўтар)) прасіцца на работу. Рэдактар Паноў крыху сумняваўся, ці змагу я быць добрай памочніцай дзяўчатам Вользе Самойлавай і Веры Дацык, якія тады працавалі ў друкарні, але згадзіўся і прыняў мяне на работу.
За адну ноч маладая дзяўчына вывучыла ўсю азбуку, а гэта было немалаважным, каб атрымлівалася хутка набіраць тэксты. Што не атрымлівалася, дапамагалі дзяўчаты, з якімі яна праз некалькі дзён пасябравала ўжо.
— Даводзілася мне быць не толькі наборшчыкам, але і друкаром, пераплётчыкам, — успамінае Вера Васільеўна.
Рада была дзяўчына, калі ёй, як і ўсім дарослым, далі на рукі картку, па якой можна было атрымаць добры паёк.
Амаль 10 гадоў прапрацавала Вера Васільеўна Дрозд у друкарні. Але з-за хваробы вымушана была змяніць месца работы. З задавальненнем прынялі яе ў Дом культуры, а пазней 25 гадоў прапрацавала ў кінатэатры.
17 мая, заўтра, Веры Васільеўне будзе 80. Шмат чаго давялося пабачыць і перажыць гэтай жанчыне на сваім жыццёвым шляху: ваеннае ліхалецце, пасляваенную разруху, калі ў кожным доме панавалі нястача і голад.
Яшчэ доўга пасля вайны кожнага, чые сваякі ці родныя пайшлі на фронт, не пакідала надзея, што яны абавязкова вернуцца. Але многіх так і не дачакаліся. Не прыйшлі дамоў з вайны бацька і брат Веры Васільеўны. Першы памёр ад ран, атрыманых у час баёў на фронце, другі – у 17-гадовым узросце загінуў пад Берлінам. Страта бацькі і брата не стала апошнім маральным выпрабаваннем для Веры Васільеўны. Яна пахавала сваю ўнучку, калі тая была ў самым росквіце гадоў, крыху пазней – мужа, а пасля – сына. Але яна не адчайваецца.
— Бог дарыць мне жыццё, падтрымлівае мяне, таму трэба жыць. Жыць і не адчайвацца.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Вера Васільеўна ДРОЗД.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано 16.05.2012 г. 

Добавить комментарий


Buy Stanazolol Ultra online

www.velotime.com.ua

mitsubishi.niko.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!