Акадэмія вопыту

Май паклікаў працаўнікоў вёскі на сенажаці – у раёне пачалася масавая нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу. Перад земляробамі пастаўлена задача скасіць травы на плошчы амаль у 9 тысяч гектараў за 12 каляндарных дзён, нарыхтаваць з іх 5 тысяч тон сена, 54 тысячы тон сенажу. На 1 умоўную галаву жывёлы павінна быць назапашана 6,9 цэнтнера кармавых адзінак.
Сёлета ў сувязі са спрыяльнымі ўмовамі надвор’я зялёнае жніво пачалося раней звычайнага. Ураджай траў у большасці сваёй багаты, лепшы, чым летась. Таму нарыхтаваць з яго высакаякасны корм – задача нумар адзін.
Раённы семінар па тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў з траў першага ўкосу, выкарыстанню пашы пры кругласутачным выпасванні дойнага статка стаў кропкай адліку “зялёнай” кампаніі для многіх гаспадарак. Семінар праходзіў на базе СВК “Чарняны” і “Дарапеевічы”. Паколькі кормавытворчасць дае асноўны штуршок для развіцця жывёлагадоўлі, то ўдзельнікам семінара было прапанавана наведаць не толькі травяныя ўгоддзі, але і жывёлагадоўчыя аб’екты, у прыватнасці, паглядзець рэканструкцыю фермы ў Чарнянах, пазнаёміцца з умовамі ўтрымання пагалоўя на старой Чарнянскай ферме, маладняку – на Дарапеевіцкай ферме. Акрамя гэтага, удзельнікі семінара зацікаўлена знаёміліся ў СВК “Чарняны” з укаранёнай год назад сістэмай рэгістрацыі расходу паліва. Прымаемыя меры па эканоміі і рацыянальнаму выкарыстанню светлых нафтапрадуктаў, як расказваў кіраўнік гаспадаркі Міхаіл Перкавец, дазволілі выключыць кра­дзёж дызпаліва, прыпіскі. У СВК на сённяшні дзень устаноўлена 21 сістэма рэгістрацыі расходу паліва, і гэтую практыку будуць пашыраць.
Дастойнымі ўвагі ўдзельнікаў семінара былі добраўпарадкаванне мех­двара ў СВК “Дарапеевічы”, на што з пачатку года затрачана 1,5 мільярда рублёў уласных сродкаў, нарыхтоўка сена з актыўным вентыляваннем (на думку намесніка старшыні абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Аляксея Трацюка, які прымаў удзел у семінары, яно самай высокай якасці), стан і догляд за пасевамі, ход нарыхтоўкі сенажу, аплата працы ўсіх, хто на ёй заняты, знаёмства з толькі што набытай новай тэхнікай італьянскай вытворчасці – агрэгатам для ўнясення мінеральных угнаенняў і граблямі.
Старшыня райвыканкама Казімір Лапіч ацаніў высокую арганізацыю работ у СВК “Дарапеевічы” на нарыхтоўцы кармоў, арыентуючы на яе ўдзельнікаў семінара. Механізатары тут пачынаюць касіць ужо ў 6 гадзін ранку. Зладжана працуе ўвесь канвеер – ад касцоў да трамбоўшчыкаў. За якасцю сочаць усе: і механізатары, і спецыялісты, за што атрымліваюць і матэрыяльнае ўзнагароджанне. Даплата тут устаноўлена за тэрміны, гэта значыць, што, скасіўшы своечасова, за 12 дзён травы, механізатар атрымае да асноўнай зарплаты надбаўку ў памеры 80%. А ад своечасовых тэрмінаў залежыць і якасць. А за яе таксама прадугле­джана надбаўка. Прычым прынцыпы аплаты працы, як адзначаў старшыня СВК Васіль Юхімук, у простай і даступнай форме даве­дзены да механізатараў, а не толькі распрацаваны на паперы. Даплата для таго і ўведзена, каб чалавек зразумеў, што дрэнна працаваць нельга. Таму ў СВК “Дарапеевічы” ўдаецца пачынаць работу ў 6.00 і працягваць трамбаваць зялёную масу да 24.00. Тут нарыхтавана ўжо 54 тоны сена і трэцяя частка ад запланаванага — сенажу.
Як высветлілася ў час семінара, такой практыкі пакуль няма ні ў адной гаспадарцы. У дарапеевіцкай акадэміі вопыту нарыхтоўкі кармоў высокая марка – нездарма сярэднясутачныя надоі тут дасягаюць 19 кілаграмаў. Зразумела, дасягнуць гэтага нялёгка. Толькі гаспадарлівасць, працавітасць і ўпартасць у дасягненні намечанага вызначаюць кіраўніка сённяшняга моцнага СВК, дзе дзякуючы дысцыпліне і правільнай арганізацыі работ змаглі дабіцца эфектыўнасці ў вытворчай дзейнасці.
Ніна СВІЦЮК.
Фота аўтара.

Опубликовано 19.05.2012 г.

Добавить комментарий


UDI U45 Raven

www.oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!