Спяшайцеся жыць на зямлі…

Аддзяленне дзяржаўтаінспекцыі рай­аддзела міліцыі вырашыла змагацца з ДТЗ з божай дапамогай. Штрафы і папярэджванні патрэбнага эфекту не даюць, сітуацыю так, як хацелася б, не нармалізуюць. Таму нядаўна светары Віктар Паляціла і Сергій Струнец асвяцілі аварыйна небяспечнае скрыжаванне дарог Брэст-Макраны, Кобрын-Маларыта, а таксама ўстаноўлены тут паклонны абраз з нябеснымі ахоўнікамі тым, хто падарожнічае.
Ці дапаможа святая вада і малітва? Меркаванні на гэты конт у вадзіцеляў самыя розныя. Адны ўпэўнены, што вынік будзе толькі станоўчым, другія на гэта глядзяць неяк скептычна. Напэўна, нельга сказаць, што адным махам рукі, кадзіла ці крапіла адразу можна вырашыць усе пытанні, што існуюць. Але беражонага і Бог беражэ. У рэшце рэшт, усё залежыць ад самога ўдзельніка дарожнага руху і таго, ці захоўвае ён існуючыя Правілы. Аднак малітва да Усявышняга ніколі не бывае лішняй і непатрэбнай.
Усім, хто сядзіць за рулём аўтамабіля, хацелася б нагадаць словы, сказаныя адным багасловам шмат гадоў таму: “У госці да Бога не бывае спазненняў. Спяшайцеся жыць на зямлі і не спяшайцеся паміраць!”
На здымку: у час асвячэння паклоннага абраза і скрыжавання дарог Брэст-Макраны, Кобрын-Маларыта.

Опубликовано в «ГЧ» 23.05.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


best-products.reviews

https://steroid-pharm.com

onlyyou.od.ua