Наглядны дапаможнік

Духоўна-маральная асвета вучняў з’яўляецца стрыжнем у фарміраванні асобы, грамадзяніна і патрыёта краіны. Акрамя таго, гэта яшчэ і неад’емная частка вучэбна-выхаваўчага працэсу. На­дзейным памочнікам у пытаннях выхавання для настаўнікаў раённай гімназіі стаў стэнд “Ніка” маладзёжнага праваслаўнага руху ў імя Мікалая Цудатворцы пры Свята-Мікалаеўскай царкве г.Маларыты. З’явіўся ён ва ўстанове адукацыі ў рамках рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі РБ і Беларускай праваслаўнай царквой. На стэндзе пастаянна размяшчаецца новая інфармацыя аб дзейнасці братчыкаў маладзёжнага руху, асвятляюцца пытанні жыцця благачыння, расказваецца пра асноўныя праваслаўныя навіны…
Часта бывае ля стэнда і Святлана Аксянюк са сваімі 2-класнікамі. Вучні заўсёды ўважліва і з цікавасцю слухаюць расказы Святланы Канстанцінаўны, якія дапамагаюць знайсці адказы на розныя пытанні.
-Дзеці вельмі чуйныя і ўспрымальныя да таго, што знаходзіцца вакол іх, — кажа Святлана Аксянюк. – Яны адкрыты для ўсіх і ўсяго. І слава Богу, калі на вольнае месца ў іх душах паселіцца нешта светлае, чыстае. Тое, што зробіць дзяцей добрымі, выхаванымі, навучыць разумець адзін аднаго, далучыць да прыгажосці божага свету.
На здымку: Святлана Аксянюк расказвае сваім 2-класнікам, як трэба адносіцца чалавеку да чалавека.

Опубликовано в «ГЧ» 23.05.2012 г.

Добавить комментарий


www.best-products.reviews

ford.niko.ua

https://topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!