Да каўчэга са святынямі

У некаторых гарадах краіны пабывалі праваслаўныя святыні са святой гары Афон (Грэцыя, манастыр Сіманапятра). На працягу некалькіх дзён вернікі маглі пакланіцца каўчэгу з часцінкай крыжа, дзе быў распяты Ісус Хрыстос, а таксама з часцінкамі святых мошчаў раўнаапостальнай Марыі Магдаліны (часцінка яе левай рукі, якая да гэтага часу захоўвае цеплыню чалавечага цела) і вялікапакутніцы Варвары.
Дзякуючы намаганням айца Віктара Паляцілы, маларытчане змаглі таксама пакланіцца святыням. Для праваслаўных вернікаў гэта стала знамянальнай падзеяй. Многія людзі, каб убачыць часцінку крыжа, штогод накіроўваюцца ў месцы захавання рэліквіі – у Іспанію, Францыю, Італію, Ізраіль. У жыхароў жа горада і раёна з’явілася рэдкая магчымасць прыкласціся да святынь у сябе на радзіме. 57 чалавек зрабілі паломніцкую паездку да мошчаў ў Мінск і 110 – у Гродна.
На здымку: каўчэг са святынямі.

Опубликовано в «ГЧ» 23.05.2012 г.

Добавить комментарий


http://medicaments-24.net

www.adulttorrent.org/search/bbcs
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!