Фестываль духоўных песнапенняў

У Драгічыне прайшоў ХІ штогадовы фестываль праваслаўных духоўных песнапенняў “Спявайце Богу нашаму, спявайце”. Сёлета ў ім прымалі ўдзел 42 калектывы з Брэсцкай і Пінскай епархій. У невялікі правінцыйны гарадок у песнях і танцах уславіць Бога прыехалі выхаванцы нядзельных і музычных школ, студый, а таксама ансамблі, вакальныя групы. Маларыцкае благачынне на фестывалі традыцыйна (ужо ў пяты раз) было прадстаўлена выступленнем маладзёжнага хору Свята-Мікалаеўскай царквы г.Маларыты. На драгічынскай сцэне яго ўдзельнікі выканалі 2 песні (“Ангел вопияши”, “Как пойду я на быструю речку”). Парадаваў слухачоў і дзіцячы хор нядзельнай школы райцэнтра, які на фестывалі выступаў упершыню. Юныя спевакі годна, велічна выканалі 2 песні (“Мироносицы”, ”Пойманная птичка”). Рыхтавала ўдзельнікаў да фестывалю, як і ў мінулыя гады, рэгент Ала Струнец. Хоры на працягу некалькіх месяцаў адточвалі і шліфавалі сваё песеннае майстэрства. Па выніках мерапрыемства выступленні дзвюх нашых “песенных каманд” былі адзначаны дыпломамі.
Р.S. Маларыцкім пеўчым калектывам не хапае мужчынскіх галасоў, бо ў маладзёжным хоры, які налічвае 23 чалавекі, спявае толькі Аляксей Баршак, а ў дзіцячым – адзін Данііл Новікаў.
На здымку: удзельнікі фестывалю праваслаўных духоўных песнапенняў пасля выступлення разам з благачынным Віктарам Паляцілам.

Опубликовано в «ГЧ» 23.05.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.chemtest.com.ua/

http://medicaments-24.net

http://tmtravel.com.ua