«Барані, Божа, людзі твая»

Пры ўездзе ў в.Высокае з боку дарогі Кобрын-Маларыта нядаўна з’явіўся прыгожы крыж-абярэг. Яго зваяў член Беларускага Саюза майстроў Анатоль Туркоў з Камянца. Дубовы твор мастацтва мае вышыню 5 метраў. На ім выразаны прозвішчы 24 вяскоўцаў-землякоў, “якія адышлі, але засталіся ў памяці”. Зверху, на перакладзіне, змешчаны словы: “Барані, Божа, людзі твая”.
Крыж быў устаноўлены, дзякуючы намаганням ўраджэнца Высокага, цяпер дырэктара Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі Мікалая Міхальчука. Ён неяк зайшоў на вясковыя могілкі ў в.Лукава і ўбачыў, што з векавога дуба адламалася вялікая галіна. Мікалай Васільевіч прыняў рашэнне зрабіць з яе крыж.
Па словах Ганны Анішчук, старшыні Лукаўскага сельвыканкама, уся ініцыятыва зыходзіла ад Мікалая Міхальчука. Аднак актыўна дапамагалі ажыццявіць задуманае айцец Сергій Бірук-Русу, настаяцель царквы ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў в.Лукава, мясцовая ўлада, насельніцтва. Не застаўся ўбаку і СВК “Чырвоны партызан”.
Паклонны крыж, па задумцы энтузіястаў, павінен абараніць невялічкую вёсачку Высокае ад знікнення з карты Беларусі, бо на 1 студзеня г.г. тут пражывала ўсяго толькі 99 чалавек.
На здымку: крыж-абярэг пры ўездзе ў в. Высокае.

Опубликовано в «ГЧ» 23.05.2012 г. 

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

https://topobzor.info

Болденон
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!