Двайная пашана

Не забываюць у райаддзеле міліцыі пра тых, хто некалі служыў і цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Як расказваў намеснік начальніка Мікалай Ківачук, іх запрашаюць на ўрачыстыя сходы, святы, іх ушаноўваюць у гонар юбілейных дат. Вось і нядаўна на агульным сходзе супрацоўнікаў райаддзела ўшаноўвалі ветэрана Фёдара Міхайлавіча Улезлу з нагоды яго 60-годдзя.
33 гады праслужыў Фёдар Міхайлавіч у міліцыі. Пачынаў памочнікам дзяжурнага, служыў у аддзеле крымінальнага вышуку, быў намеснікам начальніка Маларыцкага, начальнікам Ляхавіцкага райаддзелаў міліцыі. Закончыў службу Ф. М. Улезла ў званні падпалкоўніка начальнікам аддзела па раскрыцці злачынстваў супраць асобы ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.
На ўрачыстым сходзе Фёдар Міхайлавіч расказаў калегам аб самых цікавых момантах службы, падзякаваў за ўвагу.
Старшыня савета ветэранаў райаддзела міліцыі Аляксей Паўлюкавец уручыў юбіляру Прывітальны адрас, а начальнік райаддзела Аляксандр Мельнік, акрамя шчырых слоў віншаванняў, уручыў Фёдару Міхайлавічу падарунак.

Опубликовано в «ГЧ» 23.05.2012 г.

Добавить комментарий


там babyforyou.org

посмотреть

www.steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!