«Атаман» — значыць, першы

…Літаральна 10 месяцаў назад на гэтым месцы стаяў закінуты будынак, які псаваў выгляд Макран на пад’ездзе да міжнароднага пагранпераходу “Макраны”. І вось пры падтрымцы раённай і мясцовых улад гэты будынак, які планавалася знесці, быў перададзены таварыству з абмежаванай адказнасцю “Белкар Плюс”, кіраўніцтва якога вырашыла пабудаваць тут кафэ. Тым больш, як адзначыў прадстаўнік гэтага таварыства Анатоль Баброў, на міжнароднай трасе Брэст-Ковель ад абласнога цэнтра і да самага пагранпераходу няма ніводнага аб’екта прыдарожнага сервісу, а людзей праязджае дзясяткі тысяч.
Прадпрымальныя людзі за такі кароткі тэрмін змаглі не толькі пабудаваць цудоўны аб’ект з не менш цудоўнай начынкай унутры, летнім павільёнам, але і падабраць калектыў, арганізаваць кухню на розны густ. Яе перавагі ў тым, што яна не толькі беларуская, украінская і польская (улічваецца найбольшы кантынгент тых, хто праязджае), але ў першую чаргу тым, што стравы тут у асноўным хатнія. А чалавеку, які працяглы час праводзіць у дарозе, гэта вельмі дарэчы.
Назвалі кафэ “Атаман”. Чаму?
— А чаму б і не? — гаворыць Анатоль Сяргеевіч Баброў. – На гэтым адрэзку трасы мы першыя занялі нішу ў прыдарожным сервісе. Таму і “Атаман”. І ў любой канкурэнцыі не намераны здаваць пазіцыі.
Інтэр’ер кафэ ўнутры сугучны з назвай. Тут нямала прадметаў гісторыі, даўніны, што спалучаюцца з колерамі сцен, падсветкай, якія з густам падабраны. Адным словам, і вандроўніку, і перавозчыку, і любому госцю тут будзе прыемна расслабіцца і адпачыць. Адначасова кафэ летам можа прыняць 100 чалавек.
На мінулым тыдні кафэ ўрачыста адчыніла дзверы для наведвальнікаў. Перарэзаўшы сімвалічную чырвоную стужку, старшыня райвыканкама Казімір Лапіч адзначыў:
— Адкрываючы сёння гэты аб’ект, па сутнасці, мы адкрываем дзверы ў прыдарожны сервіс на гэтай трасе. “Атаман” – першая ластаўка пакуль. Аднак за ёй павінны, спадзяемся, прыляцець і іншыя, бо на гэтым адрэзку аўтадарогі ў нас ёсць яшчэ незадзейнічаныя аб’екты, што маглі б служыць для прыдарожнага сервісу.
Старшыня Макранскага сельвыканкама Барыс Самасюк задаволены, што знайшліся такія прадпрымальнікі, якія не пабаяліся ўзяць справу ў свае рукі і давесці да ладу гэты куточак прыгранічнай вёскі, які будзе служыць на агульную карысць.
А гаспадары “Атамана” шчыра чакаюць у сваіх сценах наведвальнікаў, якіх абяцаюць смачна накарміць і стварыць ім добры настрой.
Ніна СВІЦЮК.
в. Макраны.
НА ЗДЫМКАХ: у час адкрыцця кафэ “Атаман”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 23.05.2012 г.

Добавить комментарий


www.fashioncarpet.com.ua/

инвестиционные стратегии

www.fashioncarpet.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!