А справа ідзе!

З надыходам спякотнага часу прыйшлі і сезонныя работы. Увогуле гэты час самы цяжкі і гарачы для вяскоўцаў, бо патрэбна паспець зрабіць вялікую колькасць спраў, каб пасля атрымаць адпаведныя вынікі. Так, цяпер у самым разгары ідзе нарыхтоўка кармоў. У СВК “Хаціслаўскі”, да прыкладу, тэмпы работ на «зялёным» жніве адны з лепшых. І, безумоўна, усё гэта дзякуючы адданай працы людзей.
Канстанцін Пятровіч Макарук, трактарыст СВК “Хаціслаўскі”, сёння разам са сваім напарнікам Леанідам Іванавічам Мішчуком косяць траву. Працуюць па чарзе праз два дні, і кожны за адзін дзень скошвае па 50-60 гектараў травы. Але ёсць, на жаль, і некаторыя цяжкасці. Надвор’е песціць спякотай, а таму шмат травы касіць не бу­дзеш, бо хутка пасохне. Механізатар Канстанцін Макарук у СВК “Хаціслаўскі” працуе крыху больш за 30 гадоў. За гэты час быў заняты на розных трактарах, але сказаць, дзе больш проста, немагчыма, бо ўсюды патрэбна працаваць са стараннем і любоўю. А калі так працаваць, то і вынікі старанняў будуць радаваць.
Анастасія Максімук.
На ЗДЫМКУ: механізатар СВК “Хаціслаўскі” Канстанцін Макарук.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 26.05.2012 г.

Добавить комментарий


Домофон купить

https://topobzor.info

www.gas-energy.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!