Пад старшынствам Казіміра Лапіча прайшло пасяджэнне райвыканкама

Будаваць у новых умовах
На пасяджэнні абмяркоўвалі работу будаўнічых арганізацый у новых умовах гаспадарання. У сувязі са скарачэннем аб’ёмаў будаўніцтва перад будаўнікамі пастаўлены задачы – прыняць усе меры па загрузцы магутнасцей, павелічэнню экспарту тавараў і паслуг, захаванню рабочых калектываў. Менавіта на гэтыя моманты павінны сканцэнтроўваць свае намаганні кіраўнікі будаўнічых арганізацый. Як было адзначана, сёння ў вядучай арганізацыі – ПМК-20 – колькасць работнікаў зменшылася на 170 чалавек. Аднак усе 450 чалавек працуюць. Будуюць не толькі ў раёне, але і за межамі яго – у Брэсце і ў Паставах Віцебскай вобласці. Сярэдняя зарплата ў ПМК-20 складае 1 млн. 800 руб. – адна з самых нізкіх ў будаўнічай галіне раёна. Ход будаўнічых работ, як адзначаў у сваёй інфармацыі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Сарока, стрымліваецца з-за недастатковага і нерытмічнага фінансавання. Не лепшая сітуацыя з аб’ёмамі работ у Маларыцкім ДРБУ-179. Дарожнікам даводзіцца шукаць работу таксама за межамі раёна. Лепшае становішча ў Маларыцкай ПМК-8, дзе забяспечана стабільная работа, захаваны поўнасцю калектыў. І хоць 46% ад усяго аб’ёму работ складаюць меліярацыйныя, арганізацыя вядзе будаўніцтва важных аб’ектаў. ПМК-8 выйграла тэндар на будаўніцтва аўтазаправачнай у Маларыце, дзе ўжо асвоена каля 6 мільярдаў рублёў.
Падводзячы вынікі размовы па гэтым пытанні, Казімір Лапіч адзначыў, што роля кіраўніка павінна быць больш бачнай у тым, каб аўтарытэтам сваёй арганізацыі заваёўваць будаўніцтва новых аб’ектаў. А іх у рэспубліцы ўзводзіцца нямала.

Праграма «Туберкулёз» — у дзеянні
З пачатку рэалізацыі ў раёне праграмы “Туберкулёз” выкарыстана, як далажыў выканкаму галоўны ўрач райбальніцы Пётр Селівонік, больш за 8 мільёнаў рублёў. Закупляліся лекавыя сродкі, устаноўлена новае рэнтгенафлюараграфічнае абсталяванне. Кожны год у раёне працуе перасоўны флюарограф. У раёне няма хворых на туберкулёз дзяцей. Летась выяўлена 12 хворых, 9 з якіх – у час прафілактычных аглядаў. Гэтая хвароба сацыяльная. Пётр Селівонік падкрэсліў, што кожны чалавек, пачынаючы з 17-гадовага ўзросту, павінен штогод абследавацца ў рэнтгенафлюараграфічным кабінеце райбальніцы. У прынятым рашэнні кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў даручана аказваць садзейнічанне ў праходжанні такога абследавання работнікамі падпарадкаваных арганізацый.

Пра ўзнаўленне статка і малако
расказаў у сваёй інфармацыі дырэктар райплемстанцыі Сяргей Трацюк. Сёлета праве­дзены комплекс арганізацыйных і тэхналагічных мер па скарачэнню ялавасці БРЖ. Рэканструкцыя і тэхналагічнае перааснашчэнне жывёлагадоўчых памяшканняў, умацаванне кармавой базы дазволяць арганізаваць да 1верасня 2012 г. ва ўсіх гас­падарках паточна-цэхавую сістэму вытворчасці малака. Сяргей Трацюк назваў гаспадаркі, дзе марудна паляпшаецца сітуацыя па ўзнаўленню статка, – СВК “Арэхава”, “Ланская”, “Чырвоны партызан”, “Макраны”. Карэннага змянення, як адзначаў ён, патрабуе арганізацыя вырошчвання рамонтнага маладняку ў СВК “Чырвоны партызан”, “Арэхава”, “Рыта”, “Макраны”, дзе сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе не перавышаюць 550 грамаў. Па-ранейшаму застаецца цякучасць спецыялістаў сярэдняга звяна. У сямі гаспадарках няма ўрачоў-гінеколагаў. Ад кіраўнікоў запатрабавана палепшыць сітуацыю па ўзнаўленню статка.

Калі на тэрыторыі парадак
У раёне працуюць 12 участковых інспектараў міліцыі. 8 з іх абслугоўваюць сельскую мясцовасць, 4 – горад. Дакладваючы пра іх работу, начальнік РАУС Аляксандр Мельнік падкрэсліў, у тым, што за 4 месяцы 2012 г. колькасць злачын­стваў зніжана на 25% у параўнан­ні з міну­лагод­няй, немалая заслуга ўчастко­вых. Леп­шымі ўчастко­вымі ён назваў Ге­надзя Сідарэнку, Аляксандра Аўдзеюка, Мікалая Радцэвіча. Істотным недахопам у дзейнасці ўчастковых інспектараў ён адзначыў нізкую работу па выяўленню злачынстваў прэвентыўнай накіраванасці, па выяўленню асоб, якія па прычыне злоўжывання спіртным ставяць свае сем’і ў цяжкае становішча.
Па абавязку службы ўчастковы адказвае за парадак на сваёй тэрыторыі. Калі апошні забяспечаны – гэта будзе галоўнай ацэнкай яго работы. На ўчастку ён павінен працаваць 22 дні па 8 гадзін кожны. Аднак яшчэ не наладжана такая практыка, каб участковы інспектар, як гаварыў старшыня райвыканкама Казімір Лапіч, пачынаў свой дзень разам са старшынёй гаспадаркі на нарадзе, куды збягаецца ўся інфармацыя за суткі. А падчас атрымліваецца, што ўчастковы працуе на замацаванай за ім тэрыторыі па выкліку, а не рэгулярна. У такіх выпадках працаваць на папярэджанне не атрымліваецца. Участковы ж павінен аператыўна ўплываць на сітуацыю.

Опубликовано в «ГЧ» 30.05.2012 г.

Добавить комментарий


http://artma.net.ua

www.farm-pump-ua.com/

www.oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!