Турнір памяці Вольгі Абрамук

Напярэдадні Дня 8 Сакавіка на базе раённай гімназіі прайшло двухдзённае першынство Маларытчыны па валейболу, прысвечанае памяці Вольгі Абрамук. У традыцыйных штогадовых спаборніцтвах (праводзіліся ўжо ў 42-гі раз) брала ўдзел 11 жаночых  каманд арганізацый і прадпрыемстваў горада, СВК і школ раёна. У выніку ўпартай і напружанай барацьбы пры падтрымцы балельшчыкаў перамогу ў саперніц “вырвала” каманда дзяўчат з прафесійнага ліцэя. Ім заслужана ўручаны кубак і дыплом І ступені. На другую прыступку пашаны ўзняліся жанчыны з ПМК-20. Трэцяе ганаровае месца па выніках  гульні – у валейбалістак з СВК “Дарапеевічы”. Акрамя таго, журы вызначыла і лепшых ігракоў сярод тых, што прымалі ўдзел у фінальных гульнях. Імі сталі: Аліна Ігнацюк (СВК “Дарапеевічы”), Кацярына Філановіч (Чарнянская СШ), Алёна Тарноўская (прафесійны ліцэй) і Іна Рагуля (ПМК-20). Званне “Міс турніру” прысвоена Марыі Астаф’евай, якая прадстаўляла ПМК-20.
 Гульні гэтага года, па словах Мікалая Германюка, сакратара спаборніцтваў, сталі самымі масавымі за апошнія гады. У 2009г., напрыклад, у іх брала ўдзел 9 каманд, у 2008г – толькі 6. Значна вырас і ўзровень падрыхтоўкі валейбалістак. Гульні іх сталі больш зладжанымі, тэхнічна правільнымі і прыгожымі.
Мікалай Навумчык.
На здымках: каманда-пераможца прафесійнага ліцэя з кубкам спаборніцтва; “Міс турніру” Марыя Астаф’ева.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://www.fashioncarpet.com.ua

куда вложить деньги в кризис

www.tsoydesign.com.ua/interiors/interer-restoranov/