Лад жыцця актыўны

У Цэнтры дадатковага навучання дзяцей і моладзі прайшоў ХVI раённы злёт піянераў, які сабраў лепшых піянераў дружын Маларытчыны. Між іншым, у складзе піянерскай арганізацыі раёна 20 піянерскіх дружын, якія дзейнічаюць ва ўсіх сярэдніх і базавых школах раёна і налічваюць 2587 чалавек.
З прывітальным словам да дэлегатаў злёту звярнулася ветэран піянерскага руху, дырэктар Збуражскай сярэдняй школы-сада Галіна Андрэеўна Алесік. Яна распавяла пра справы піянерскай дружыны “Пунсовыя ветразі”, якая неаднаразова выходзіла пераможцай раённых і абласных конкурсаў.
У справаздачы аб рабоце раённага Савета піянерскай арганізацыі адзначалася, што ў кожнай дружыне правялі шмат мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейнай даце, арганізавалі сустрэчы з ветэранамі піянерскага руху. Дзеці рыхтавалі сувеніры і паштоўкі для віншавання, былі аформлены выстаўкі і экспазіцыі “90 слаўных спраў”, школьнікі збіралі матэрыялы для афармлення альбома “Ветэраны піянерскага руху Маларытчыны”.
Лідары піянерскіх дружын імя А.Алесіка Олтушскай СШ, В.Харужай Лукаўскай СШ, “Беларускія арляняты” Хаціслаўскай СШ падзяліліся вопытам работы, а агітбрыгада піянерскай дружыны “Лідары” раённай гімназіі выступіла са сваёй конкурснай праграмай, з якой будзе ўдзельнічаць у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 90-годдзю піянерыі ў горадзе Брэсце.
За актыўны ўдзел у развіцці піянерскага руху ў раёне лепшыя дружыны, піянерскія атрады і педагогі-арганізатары былі ўзнагароджаны граматамі і памятнымі падарункамі аддзела па справах моладзі райвыканкама, пісьмамі падзякі раённага Савета БРПА і Цэнтра дадатковага навучання дзяцей і моладзі.
Яшчэ адным падарункам дзецям было выступленне тэатра “Большая перемена”, кіруе якім Зоя Іванаўна Ляшчынская.
Тамара КОЦЕЛЕВА, метадыст раённага Цэнтра дадатковага навучання дзяцей і моладзі.
НА ЗДЫМКУ: у час злёту піянераў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 30.05.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


у нас

http://www.tmtravel.com.ua

diploma-home.com