У лета – з мячом!

У канцы навучальнага года першакласнікі з усіх вёсак рэспублікі атрымалі падарункі – футбольныя мячы.
Мячы ўручалі менавіта першакласнікам, каб папулярызаваць масавы футбол сярод дзяцей з самага малога ўзросту. Акцыю пад назвай “Падары дзіцяці футбольны мяч” арганізавалі ў краіне Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, ААТ “Белаграпрамбанк” і СП “Санта Імпэкс Брэст”. Такім чынам, перад пачаткам летніх канікулаў і напярэдадні Алімпійскіх гульняў усяго па рэспубліцы першакласнікам з вёсак і аграгарадкоў было падорана 18 тысяч мячоў, у нашым раёне — 120. Такі падарунак стане карысным для арганізацыі вольнага часу дзяцей на канікулах. Прадстаўнікі “Бел­аграпрамбанка” 31 мая, калі ў школах раёна праходзілі ўрачыстыя лінейкі, наведалі чатыры школы – Олтушскую, Макранскую, Мельніцкую і Хаціслаўскую, а ў астатніх школах мячы першакласнікам уручылі дырэктары школ. Першакласнікам Олтушскай школы памятныя падарункі ўручыў упраўляючы Маларыцкага аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” Аляксандр Тарасаў. Аляксандр Юр’евіч адзначыў: “Спа­дзяюся, гэтая акцыя стане добрай традыцыяй, таму што самае галоўнае ў жыцці – спорт, а таму мяч стане цудоўным падарункам для дзяцей у час канікулаў”.
Наталля Зезюкова, дырэктар Олтушскай школы, у сваю чаргу падзякавала за такі добры і па-сапраўднаму патрэбны падарунак ад імя вучняў і бацькоў. Самі ж першакласнікі, вочкі якіх яшчэ больш заззялі, калі атрымалі ў рукі мячы, гучна і ўсе разам сказалі “дзякуй!”. Сапраўды, акцыя выклікала шмат пазітыўных эмоцый, і не толькі ў першакласнікаў і іх бацькоў, але і ў саміх ініцыятараў яе. Бо што можа радаваць больш, чым шчаслівыя дзіцячыя вочкі і шчырыя ўсмешкі?!
Анастасія Максімук.
На здымку: Аляксандр ТАРАСАЎ з першаклас­нікамі Олтушскай СШ.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 2.06.2012 г. 

Добавить комментарий


www.medicaments-24.com

http://topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!