Перамога ў фотагісторыі

“Ударныя пяцігодкі” – менавіта так называлася адна з намінацый рэспубліканскага фотаконкурсу “ССА – аб’ектыў”, аб’яўленага ў мэтах захавання і прымнажэння лепшых традыцый студэнцкіх атрадаў цэнтральным камітэтам грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Свае фотаздымкі на гэты конкурс даслала і дырэктар другой гарадской школы Любоў Васільеўна Куц. Сюжэтам яе фатаграфій сталі працоўныя будні на камсамольскіх будоўлях. Цікавыя моманты дружнай працы і вясёлага адпачынку ў студэнцкіх атрадах моладзі 70-х гадоў мінулага стагоддзя, якія застылі ў кадры і сталі адлюстраваннем гісторыі, безумоўна, зацікавілі журы. Прызнаныя лепшымі на абласным этапе, фотаздымкі Любові Васільеўны былі прадстаўлены ў Мінску і там іх таксама высока ацанілі. За перамогу ў намінацыі “Ударныя пяцігодкі” фотаконкурсу “ССА-аб’ектыў” ветэран камсамольскага руху Любоў Куц атрымала Грамату ЦК ГА “БРСМ” і кубак.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: узнагароды ўручае намеснік старшыні райвыканкама Вадзім ШПЕТНЫ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 2.06.2012 г .

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.gas-energy.com.ua

здесь

www.steroid-pharm.com/hgh-frag-176-191.html