СВАЁЙ СПРАВЫ МАЙСТРЫ

Любы калектыў, малы ці вялікі, праслаўляюць людзі. Вядома ж, такія, хто неабыякавы да сваіх абавязкаў, хто не лічыцца з асабістым часам, калі размова ідзе пра справы грамадскія, хто паказвае прыклад іншым.
На дзяржаўным уні­тарным прадпрыемстве меліярацыйных сістэм да такіх адносяць вадзіцеля Паўла Пугача, трактарыста Віталя Салаўчука, электрагазазваршчыка Юрыя Петрашкевіча, трактарыстаў Генадзя Дацыка, Віктара і Анатоля Шышукоў.
Усе яны ў гонар прафесійнага свята будуць маральна і матэрыяльна заахвочаны. Скажам, Генадзь Дацык і Віктар Шышук – Граматамі райвыканкама, Павел Пугач, Віталь Салаўчук і Юрый Петрашкевіч – Граматамі райкама прафсаюза работнікаў АПК, Анатоль Шышук (на здымку) – Граматай ДзУ “Брэстмеліяводгас”.
Між іншым, Анатоль у ПМС працуе даўно. Па словах галоўнага інжынера, Анатоль Іванавіч – майстар сваёй справы.
— Летам ён звычайна абкошвае меліярацыйныя каналы, што ёсць у раёне, — і ніхто так акуратна і якасна не скосіць, як ён.
У калектыве ПМС Анатоля Шышука ведаюць яшчэ і як чалавека паслужлівага, добрасумленнага, а дома паважаюць як добрага сем’яніна.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


http://techno-centre.niko.ua

www.ac-sodan.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!