Настаўнік, метадыст, навуковец…

У сталічным выдавецтве “Экаперспектыва” нядаўна выйшла кніга Вадзіма Шпетнага, напісаная ў суаўтарстве з Яўгенам Мяшэчкам.
Вадзім Шпетны – намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях сацыяльна-культурнага комплексу, інфармацыйнай работы і сувязях з грамадскасцю. На гэтай пасадзе ён працуе з 11 мая 2009г. Акрамя таго, Вадзім Паўлавіч яшчэ з’яўляецца дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета, пераможцам конкурсу прафесійнага майстэрства настаўнікаў краіны “Крыштальны журавель-2001”, выдатнікам адукацыі (2006г.). Ён сувязяў са школай не парывае, часта там бывае, цікавіцца пытаннямі адукацыйна-выхаваўчага працэсу.
Падчас сустрэчы з педагогамі Вадзім Шпетны не раз падкрэсліваў, што ў душы ён быў і застаецца настаўнікам. Сваім багатым вопытам не раз дзяліўся на старонках прадметных часопісаў (мае больш 20 метадычных публікацый). А яшчэ Вадзіма Паўлавіча можна смела назваць навукоўцам. Пацвярджэнне таму – дапаможнік ”Геаграфія. У ІІ частках. Частка І. Фізічная геаграфія”, напісаны ў суаўтарстве з Яўгенам Мяшэчкам, кандыдатам геаграфічных навук, прафесарам кафедры геаграфіі Беларусі БрДУ імя А.С.Пушкіна. Выданне адрасавана студэнтам геаграфічных факультэтаў ВНУ, настаўнікам геаграфіі, абітурыентам, а таксама вучням агульнаадукацыйных школ для паглыбленага вывучэння геаграфіі. Вучэбнае выданне нядаўна пабачыла свет у мінскім выдавецтве “Экаперспектыва”. У ім разглядаецца развіццё геаграфіі як навукі і метады геаграфічных даследаванняў. Значная ўвага ўдзелена вывучэнню карты як крыніцы ведаў. Таксама даецца характарыстыка Зямлі як планеты і асобных кампанентаў і элементаў прыроды геаграфічнай абалонкі, прыродных рэсурсаў Зямлі…
Пазнаёміцца з кнігай Вадзіма Шпетнага можна ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Вадзім Шпетны і яго нядаўна выдадзеная кніга.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 6.06.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.