ШЧАСЛІВЫЯ РАЗАМ

Вялікі скарб – сям’я. І сапраўды, якое гэта шчасце, калі гарыць агонь хатняга ачага, за сталом збіраюцца ўсе разам: бабулі, дзядулі, дзеці, унукі і вядуць шчырую размову.
Разам сустрэліся нядаўна ва Ужоўскім Доме фальклору і 3 сямейныя пары, іх дзеці і ўнукі з нагоды ўрачыстасці. А ўрачыстасць была такая: Васіль Сцяпанавіч і Вольга Цярэнцьеўна Алесеюкі адзначалі ў той дзень сапфіравае вяселле, Іван Ігнатавіч і Еўдакія Сямёнаўна Алесеюкі, Аляксей Аляксеевіч і Алена Дзмітрыеўна Герасімукі – залатое. Гучала музыка, удзельнікі народнага калектыву “Чарняначка” спявалі песні, дарылі юбілярам кветкі і падарункі іх дзеці і ўнукі. А самі юбіляры зацвердзілі свой шлюб подпісамі ў ганаровым пасведчанні аб сваіх вяселлях, абмяняліся залатымі пярсцёнкамі, а ўсе прысутныя з радасцю крычалі: “Горка!”.
Вядучыя Ала Дрэмук і Святлана Пятручык расказалі пра кожнага з юбіляраў, пра важныя падзеі, якімі было напоўнена іх сумеснае жыццё, пра першае спатканне, пра радасці, як гадавалі дзяцей, пра тыя шчас­лівыя імгненні, якія яны захавалі ў сваіх сэрцах на ўсё жыццё.
Усе юбіляры атрымалі памятныя падарункі, якія былі закуплены за сродкі СВК “Чырвоны партызан”.
Хацелася б выказаць словы ўдзяч­насці за падтрымку і ўзаемаразуменне старшыні гаспадаркі Сяргею Яфімавічу Сцепанюку.
Ад імя дзяцей юбіляраў Святлана ГЕРАСІМУК, Валянціна АНІШЧУК, Людміла НІКАЛАЮК.
НА ЗДЫМКУ: у час свята.

Опубликовано в «ГЧ» 6.06.2012 г.

Добавить комментарий


https://monaliza.kiev.ua

Levitra sans ordonnance
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!