ВЯРШЫЦЬ ЗАКОН

У чэрвені г.г. органы пракуратуры РБ адзначаць свой 90-гадовы юбілей. Толькі пракуратура ажыццяўляе самастойны, спецыфічны від дзяржаўнай дзейнасці – нагляд за дакладным выкананнем нарматыўных прававых актаў.
Вялікую ўвагу раённая пракуратура ўдзяляе каардынацыі дзейнасці і паляпшэнню ўзаемадзеяння ўсіх праваахоўных і кантралюючых органаў у барацьбе са злачыннасцю. Сумесныя намаганні ў гэтым напрамку прынеслі пэўныя станоўчыя вынікі. Так, з пачатку года колькасць зарэгістраваных злачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам 2011 г. значна знізілася – на 25%. Не дапушчана забойстваў, згвалтаванняў і разбояў. Рэалізацыя папераджальна-пра­філактычных мер дазволіла стрымаць распаўсюджанне карупцыйных праяўленняў, і сёлета не зарэгістравана злачынстваў карупцыйнай накіраванасці. Нягледзячы на прымаемыя меры па прафілактыцы і папярэ­джанню злачынстваў, на тэрыторыі Олтушскага і Чарнянскага сельсаветаў іх узровень вырас.
З пачатку года зарэгістравана 32 кра­дзяжы, 20 з якіх учынены шляхам свабоднага доступу. Удзельнікамі гэтых злачынстваў былі людзі, што знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, раней асуджаныя асобы. Гэта сведчыць пра неабходнасць актывізацыі работы ўсіх суб’ектаў прафілактыкі па сацыяльнай і працоўнай рэабілітацыі асоб.
Важнейшай задачай пракуратуры застаецца нагляд за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў. Толькі за 4 месяцы 2012 г. па выніках пракурорскіх праверак унесена 10 прадстаўленняў аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў заканадаўства, 9 асоб афіцыйна папярэджаны пра недапушчальнасць учынення правапарушэнняў, па патрабаванню пракуратуры 50 парушальнікаў законнасці прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, а 42 асобы прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасці на суму больш чым 6 мільёнаў рублёў, 13 чалавек за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў пакараны адміністрацыйна. Выконваючы прадпісанні пракуратуры, з пачатку года суб’екты гаспадарання вярнулі нанесеную іх дзеяннямі страту ў суме амаль 370 мільёнаў рублёў.
У цэнтры ўвагі пракуратуры раёна застаецца выкананне патрабаванняў Дырэктыў № 1 і № 3 Прэзідэнта РБ. Асаблівая ўвага надаецца захаванню бяспечных умоў працы на вытворчасці. З пачатку года работнікі пракуратуры правялі 6 праверак па захаванню заканадаўства аб ахове працы і тэхніцы бяспекі, Дырэктывы № 1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Варта адзначыць, што ва ўсіх выпадках былі выяўлены парушэнні з боку наймальнікаў. Па выніках праверак пракуратура ўнесла 6 прадстаўленняў, накіраваных на ліквідацыю парушэнняў, у тым ліку і ва ўпраўленне райсельгасхарчу райвыканкама.
Пракуратура раёна актыўна ажыццяўляе нагляд і ў іншых грамадска значных сферах праваадносін. Так, значную ўвагу ўдзяляе захаванню на тэрыторыі раёна прыродаахоўнага заканадаўства. Па выніках праведзеных праверак 3 асобы афіцыйна папярэджаны пра недапушчальнасць учыненняў правапарушэнняў, 1 – прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці і 3 – да матэрыяльнай. Акрамя таго, па іску пракурора раёна судом спагнана больш за 12 мільёнаў рублёў страт, нанесеных у выніку парушэння прыродаахоўнага заканадаўства кіраўніком аднаго з СВК.
Па выніках праве­дзеных праверак па захаванню падатковага, банкаўскага заканадаўства і заканадаўства аб сацыяльным страхаванні юрыдычным і фізічным асобам давялося вярнуць амаль 360 мільёнаў рублёў, 2 асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай, 2 – да матэрыяльнай і 1 – да адміністрацыйнай адказнасці.
Кантралюючы адпаведнасць закону судовых рашэнняў па грамадзянскіх справах, з пачатку года супрацоўнікі пракуратуры прынялі ўдзел у разглядзе 36 грамадзянскіх спраў. Па пратэстах пракуратуры раёна ў касацыйнай інстанцыі папраўлены памылкі па дзвюх грамадзянскіх справах. Згодна з іскам пракурора з вінаватых асоб судом спагнана больш за 14 мільёнаў рублёў нанесеных матэрыяльных страт. Акрамя таго, падтрымана абвінавачванне па 32 крымінальных справах у адносінах 33 асоб, якія ўчынілі крымінальныя злачынствы.
Юрый ФЕДАРУК, намеснік пракурора раёна,
Хрысціна ХАМІЧУК, памочнік пракурора раёна.
НА ЗДЫМКУ: работнікі раённай пракуратуры абмяркоўваюць надзённыя пытанні.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 6.06.2012 г.

Добавить комментарий


vw transporter аккумулятор купить

farm-pump-ua.com/testabol-propianat.html

ordinare cialis
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!