«Млечны шлях»

Ён вядзе ў лідары дзяржаўнае прадпрыемства “Радзежскае”

Рабочы ранак даярак з дзяржаўнага прадпрыемства “Радзежскае” пачынаецца яшчэ да 6.00. Яны прыязджаюць на пашу, дзе ўтрымліваецца статак, за 15 хвілін раней, каб падрыхтавацца да ранішняй дойкі і пачаць яе роўна ў шэсць гадзін.
Гаспадарка, варта адзначыць, на 19% у параўнанні з леташнім перыядам дабавіла ў вытворчасці малака – штодзённа тут атрымліваюць больш за 11 тон, сярэднясутачныя надоі складаюць 17,5 кілаграма – на 2,5 кілаграма больш, чым летась. Гэта трэці паказчык у раёне і першы сярод тых сельгаспрадпрыемстваў, у якіх жывёла знаходзіцца на пашавым утрыманні. А на Хмялёўскай ферме надоі яшчэ вышэйшыя – дасягаюць 19 кілаграмаў.
Што гэтаму спрыяе? І галоўны заатэхнік Раіса Піпко, і загадчык фермы в. Хмялёўка Валерый Клімовіч, і самая вопытная даярка Ева Галуза лічаць, што найперш трэба карову добра накарміць. Травастоі тут добрыя – з канюшыны, райграсу, купкоўкі. Каровы з апетытам такую сумесь ядуць. А малако ў каровы на языку. Яшчэ ў суткі жывёла атрымлівае 3 кілаграмы шроту і мукі ўласнага размолу. Такое меню, лічаць жывёлаводы, дастатковае, каб даваць адпаведную аддачу.
— На карову трэба гля­дзець, як на ўласны кашалёк, — жартуе Ева Галуза.
Жарт гэты – ад гаспадарскай мудрасці. Да грамадскага трэба адносіцца як да свайго, лічыць яна, і не выпадкова адным са складаемых высокіх надояў называе чалавечы фактар. Згаджаюцца з гэтым і ўсе даяркі, што аб’ядналіся ў дружны калектыў, які працуе, як зладжаны механізм. Маладзейшыя раўняюцца яшчэ і на Ніну Нушчык, Ніну Максімук, Валянціну Тыцык, стаж у якіх адлічваецца ўжо некалькімі дзясяткамі гадоў. Маладая лабарант Хрысціна Джавадзян, якая спрытна завіхалася са сваімі прыборамі ля бідонаў, не прамінула падкрэсліць важнасць калектывізму.
— Мне цікава тут працаваць, бо я адчуваю, што ў калектыве мяне паважаюць. І я задаволена калектывам, цаню кожную з жанчын. Яны вельмі працавітыя, — гаварыла Хрысціна.
І гэта добра, што моладзь паважае старэйшых, цэніць іх вопыт, прыслухоўваецца да парад. Бо калі пануе такая дображаданая атмасфера, пераемнасць, – карысць будзе. І яна ёсць, пра што сведчыць вялікае малако ДзП “Радзежскае”.
Добрую перспектыву калектыў гэтай фермы звязвае з рэканструкцыяй яе, якая набірае тэмпы. З уводам фермы, як адзначыў Валерый Клімовіч, будзе паступова павялічвацца дойнае пагалоўе, палепшацца ўмовы працы. А адказнасць, яна ўсюды не лішняя – ці то дойка на пашы, ці на ферме ў сучаснай даільнай зале, — падкрэсліваў Валерый Клімовіч.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: даяркі Ева ГАЛУЗА, Ніна НУШЧЫК і Ніна МАКСІМУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 9.06.2012 г.

Добавить комментарий


https://monaliza.kiev.ua

оксандролон цена
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!