Кніга павінна выхоўваць…

Нядаўна ў нашай краіне адзначаўся Дзень славянскай пісьменнасці і культуры. Ён устаноўлены ў гонар роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія, асветнікаў і прапаведнікаў хрысціянства. Яны стварылі славянскую азбуку кірыліцу, навучалі просты народ грамаце, пераклалі богаслужэнне на славянскую мову.
У раённай бібліятэцы да гэтай даты была прымеркавана сустрэча бібліятэкараў, настаўнікаў, а таксама вучняў дзявятых класаў СШ №1 з Вадзімам Шпетным, намеснікам старшыні райвыканкама, і айцом Віктарам Паляцілам, благачынным цэркваў Маларыцкай акругі.
Вольга Гадзецкая, загадчыца аддзела абслугоўвання, пазнаёміла прысутных з прэзентацыяй “Кнігі-рэкардсмены” і паведаміла прысутным некаторыя цікавыя факты пра кнігі. Віктар Паляціла, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы г.Маларыты, нагадаў пра ўзнікненне на нашых землях пісьменства, пра шляхі развіцця кнігадрукавання, параіў, што неабходна чытаць маладому пакаленню.
-У маёй хатняй бібліятэцы вельмі многа кніг, — гаварыў Віктар Паляціла. — У вольны час часта звяртаюся да іх, перачытваю асобныя раздзелы ці старонкі. Маладому пакаленню нельга абысціся без класічнай літаратуры, бо ў ёй ёсць шмат карыснага і неабходнага для жыцця. Сёння выдаецца процьма кніг на любыя густы. Аднак неабходна быць асцярожным, абачлівым і чытаць толькі тое, што будзе карысным для душы.
— Кніга аказвае вялікі ўплыў на чалавека, — падкрэсліў Вадзім Шпетны. — Яна часта фарміруе светапогляд чалавека, яго адносіны да таго, хто і што знаходзіцца вакол. Перакананы, што ў першую чаргу кожнаму з нас трэба пазнаёміцца з найлепшымі дасягненнямі айчынных літаратараў. Такая літаратура нам бліжэй па многіх пазіцыях. На яе традыцыях ўжо вырасла не адно пакаленне. Кнігі-аднадзёнкі, на жаль, станоўчага эфекту для выхавання чалавека не маюць.
Айцец Віктар і Вадзім Паўлавіч напрыканцы сустрэчы расказалі пра тое, што чытаюць зараз, адказалі на пытанні прысутных і падарылі бібліятэцы кнігі, праваслаўныя календары.
На здымку: у час правядзення сустрэчы ў раённай бібліятэцы, якая была прымеркавана да Дня славянскага пісьменства і культуры.

Опубликовано в «ГЧ» 9.06.2012 г. 

 

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!