Не кiдайцеся хлебам

Калі пісаў гэты ліст, у мяне не было намеру каго-небудзь прысароміць, пакрыўдзіць ці сапсаваць каму-небудзь і так ужо не вельмі добры настрой. А таму загадзя прашу прабачэння за тое, што без згоды герояў публікацыі “Дзесятая свежасць”, якая была змешчана ў газеце “” за 19 снежня 2009 года, заручыўшыся расказамі франтавікоў, партызан, блакаднікаў, вязняў, абапіраючыся на перажытае ўласнае, дапаўняю змест матэрыялу сваімі меркаваннямі.

Вядома, даваць тавар у нагрузку цяпер ніхто не мае права. А калі гэта датычыцца хлеба, дык то яшчэ і грэх. На маю думку, вялікім грэшнікам з’яўляецца і той, хто ад яго адмаўляецца. Таму што шмат вякоў перад хлебам схілялі галовы людзі розных узростаў, прафесій, веравызнанняў. Лічылася, што хлеб нельга пакідаць на дарозе, натыкаць на відэльцы, а калі ён упадзе на падлогу, абавязкова трэба падняць, пацалаваць і папрасіць прабачэння.

Караваем сустракалі і сустракаюць пераможцаў, жаданых гасцей, маладых на вяселлі. Вернікі сцвярджаюць, што просвіра – гэта цела адзінага сына Божага, раскрыжаванага, уваскрэсшага дзеля нашага ратунку – вечнага чалавечага жыцця. Хлеб не прыядаецца ніколі, і гэта ўжо даказана. А калі так, то ці варта рэкламаваць, што ён нясмачны. Не намі ж заўважана: на смак і на колер сяброў няма.

Я разумею, што беспамылкова заказаць патрэбную для насельніцтва колькасць хлеба немагчыма. Раскупілі. Няма. Абурэнні, скаргі і ў выніку адміністрацыйна-выхаваўчая работа.

Б’юць не па целу, па заробку, а баліць душа. І вось застаўся… Ноч у краме праляжаў – ачарсцвеў.

Не бяруць. Свежага патрабуюць.

– Купляйце гэты!..

— Не, не будзем, — папаелі…

Запанелі мы, браточкі, запанелі. Атрымліваецца, што няма ў нас ні мікрахвалёвак, ні духовак, ні талентаў для таго, каб адну здобу асвя­жыць, прыгатаваць з яе нешта смачнае, ці, у рэшце рэшт, насушыць з яе сухароў.

Мы не жадаем і не хочам на некалькі хвілін уявіць сябе на месцы іншага, блізкага нам, альбо зусім незнаёмага чалавека. Атрымліваецца, што чарсцвее не толькі хлеб?..

І яшчэ. Нас наўмысна ці незнарок пакрыўдзілі, аблічылі, нам нешта не спадабалася, ці варта пасля гэтага адразу набіраць рэдакцыйны нумар дзеля таго, каб праафішыраваць свае прозвішчы толькі тым, што выносім смецце адтуль, дзе мы пражываем. Ці не лепш абдумана прааналізаваць любы выпадак і зрабіць адпаведныя вывады. Ды і дзе ж наша цярпімасць у адносінах да іншых?

Як бачна, разважаць ёсць над чым. Нехта памыліўся, не заўважыў, не разлічыў, па той ці іншай прычыне ў некага дрэнны настрой. А вынік?..

Таму, заканчваючы свой ліст, закарцела прыгадаць апошнія радкі аднаго з маіх вершаў:

…Будзь-то ад раскошы, будзь-то ад галечы –

Не па-людску гэта… Не па-чалавечы.

Уладзімір ДАНІЛЮК.

в. Чарняны.

Добавить комментарий


Сімейний відпочинок на морі tmtravel.com.ua
https://shah21.com.ua

https://thailand-option.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!