Благаславенне на дарогу

Па добрай традыцыі, якая склалася, пасля ўрачыстага свята апошняга званка, выпускнікі ўстаноў адукацыі горада разам са сваімі бацькамі і настаўнікамі наведваюць Свята-Мікалаеўскую царкву. Тут для іх служыцца малебен на заканчэнне вучобы і перад пачаткам экзаменаў. Так было і сёлета.
Звяртаючыся да 11-класнікаў, айцец Сергій Струнец адзначыў, што па звычаі, які існуе, праваслаўны хрысціянін любую сур’ёзную справу абавязкова пачынае з малітвы. Толькі з Божага благаславення ўсё можна зрабіць так, як трэба. А час здачы экзаменаў за курс сярэдняй школы і паступленне – надзвычай важны і адказны перыяд для кожнага чалавека.
— Усе вы, — сказаў айцец Сергій, звяртаючыся да выпускнікоў, — выбіраючы жыццёвую сцежку, па якой будзеце крочыць, закладваеце адначасова і падмурак жыцця. Вельмі важна, каб ён атрымаўся надзейным і трывалым. Ваша вера якраз і ёсць цвёрды камень, на якім і будзе ўзводзіцца будынак жыцця.
Кожнаму выпускніку святар пажадаў правільна вызначыцца з выбарам жыццёвай дарогі, благаславіў і акрапіў іх вадою.
На здымку: у час малебна для выпускнікоў устаноў адукацыі горада.

Опубликовано в «ГЧ» 9.06.2012 г. 

Добавить комментарий


http://np.com.ua

У нашей компании полезный блог про направление инсеминация цена киев.
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!