“АД ПАЎЗУНКОЎ — ДА ПЕРАМОГІ”

Першага чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, які служыць напамінам дарослым аб тым, што дзецям патрэбны іх падтрымка, разуменне і клопат, на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, у зале спартыўнага комплексу “Жамчужына”, упершыню ў Маларыцкім раёне прайшло ўнікальнае спаборніцтва паўзуноў “Бэбі-рэйс”. Арганізатарам мерапрыемства, лозунг якога “Ад паўзункоў — да перамогі”, выступіў раённы сацыяльна-педагагічны Цэнтр.
Удзел у незвычайным чэмпіянаце прынялі 6 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі, узрост якіх ад 8 да 12 месяцаў. Кожны з карапузікаў павінен быў пераадолець паўзком, па выдзеленай яму дарожцы, дыстанцыю ў 5 метраў.
Маленькія ўдзельнікі, трэба сказаць, вельмі стараліся. А дапамагалі ім іх бацькі, якія прыцягвалі ўвагу дзяцей, каб у тых з’явілася жаданне карабкацца да фінішу. Вельмі забаўляла тое, што большасць малых ахвотна цягнуліся да мабільнікаў, фотаапаратаў, бутэлькі кока-колы, а вось класічныя цацкі іх цікавілі значна менш.
У выніку пераможцай “Бэбі-рэйсу” сярод дзяўчы­нак стала дзевя­цімесячная Каталіна Зубік-Мейлуцітэ. Лепшым паўзуном-хлопчыкам – васьмімесячны Арсеній Карпінчык.
Правесці мерапрыемства калектыву сацыяльна-педагагічнага Цэнтра дапамаглі прадпрыемства “Белтмытнясервіс”, раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Сяргеевіч Панасюк. Дзякуючы валанцёрам Чырвонага Крыжа – навучэнцам дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, спаборніцтвы прайшлі зладжана і арганізавана.
Меркаванні ўсіх бацькоў, дзеці якіх удзельнічалі ў чэмпіянаце, гучалі амаль аднолькава.
— Нам спадабалася спаборніцтва, — адзначалі яны. — Было складана не толькі дзецям, але і бацькам. І ў той жа час вельмі цікава. Гэта першыя спаборніцтвы ў жыцці малых. Часцей бы арганізоўваліся для іх такія гульні.
Р.S. Дзякуючы неабыякаваму калектыву РУП “Белмытнясервіс” дзеці, якія знаходзіліся на стацыянарным лячэнні ў педыятрычным аддзяленні райбальніцы і з-за хваробы не змаглі прыняць удзел у раённых мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню абароны дзяцей, атрымалі салодкія падарункі.
Ганна БАЙДУК, намеснік дырэктара УА “Маларыцкі раённы дзяржаўны сацыяльна-педагагічны Цэнтр”.
НА ЗДЫМКУ: у час спаборніцтваў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 9.06.2012 г.

Добавить комментарий


https://220km.net

https://optiontradingstrategies.net

https://optiontradingstrategies.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!