Турнір для спрытных

Толькі паспелі “спаўзці” са спартыўных дарожак маленькія ўдзельнікі “Бэбі-рэйсу”, як спартыўную залу “Жамчужыны” запоўнілі спартсмены школьнага ўзросту. Іх тут таксама чакала свята – спартландыя, якая па традыцыі праводзіцца штогод у Дзень абароны дзяцей.
Тры спартыўныя каманды — СШ № 2, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і зборная каманда СШ № 1 і раённай гімназіі — змагаліся ў розных эстафетах не толькі за званне лепшай, але і за традыцыйны пераможны кубак. Спартыўныя здольнасці, спрытнасць правяраліся ва ўменні скакаць са скакалкай, хутка бегаць, зладжана перадаваць мяч, плаваць у басейне, пераадольваць розныя перашкоды.
Лідарамі на многіх этапах эстафеты выходзілі хлопчыкі і дзяўчынкі з каманды ДзЮСШ. І хоць у іх былі дастойныя сапернікі, але юныя спартсмены гэтай каманды змаглі ўтрымаць перамогу. Яны і атрымалі кубак турніру. Другой па колькасці заваяваных ачкоў была зборная каманда СШ № 1 і гімназіі. Заахвочваннем для ўсіх удзельнікаў спартыўнага свята сталі салодкія прызы, якія прыгатавалі для іх арганізатары турніру – раённы камітэт ГА “БРСМ” і аддзел па справах моладзі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час турніру.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 9.06.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


Интернет магазин велосипедов подробно
np.com.ua

best-cooler.reviews