ВАРТА ПАЧАЦЬ, А ГАСПОДЗЬ ДАПАМОЖА

Кожнага з нас Бог пасылае ў гэты свет, каб рабіць дабро. І гэта не толькі аказанне дапамогі нямогламу, матэрыяльная падтрымка беднага, прытулак бяздомнага. Рабіць дабро – значыць, рабіць свет вакол сябе лепшым, прыгажэйшым. Да гэтага заклікае нас і царква. І каму, як не свяшчэннаслужыцелям паказваць уласны прыклад.
Шмат добрых спраў на рахунку настаяцеля Арэхаўскай царквы айца Анатоля. Пра іх добра ведаюць прыхаджане царквы, якія па шчырай малітве і пры Божай дапамозе разам з бацюшкам рабілі гэтыя добрыя справы. Як вось і такую.
— 2 гады таму назад, — шчыра расказваў айцец Анатоль, — старшыня сельвыканкама сустрэў мяне і кажа: “У царкве ў вас, бацюшка, парадак, ля царквы – таксама, а вось побач з царквою хацелася б парадку большага. Непадалёку ад царквы сапраўды не зусім была добраўпарадкаваная тэрыторыя. Шмат старых дрэў расло. Прыйшлі 7 чалавек з піламі, за дзень усе старыя дрэвы спілавалі, парэзалі. Словам, работы было на месяц, а мы з прыхаджанамі з Божай дапамогай справіліся з ёю за 2 дні. Дзякуй, ніхто з прыхаджан не адмовіўся папрацаваць. Расчысцілі мы тэрыторыю і ў хуткім часе заклалі тут невялікі сад. Сёлета ў ім на асобных яблыньках будуць плады ўжо.
А годам пазней 2 тысячы маладых яблынек з’явіліся на ўчастку плошчай 1 гектар 70 сотак побач з вёскай.
— Гэты ўчастак я ўзяў у арэнду на 50 гадоў, — кажа айцец Анатоль. – Пасадзіць сад, каб усё адпавядала сучаснай тэхналогіі, аказалася не так проста. Давялося ехаць за вопытам і ў Пружаны, і ў Пінск. Але варта толькі пачаць, а Гасподзь дапаможа.
Усе 2 тысячы яблынек у новым садзе, садзіць якія дапамагалі, вядома ж, прыхаджане і вяскоўцы, прыжыліся. Усе яны – беларускай селекцыі. Айцец Анатоль добра ведае, як трэба даглядаць за імі, каб дрэўцы не хварэлі, каб кожны год радавалі зайздроснымі, здаровымі пладамі.
— Вось гэта гаспадар, — паказваючы галінку на ствале, — кажа бацюшка. — А значыць, ён галоўны. За кошт яго павінна расці, развівацца і фарміравацца дрэўца, каб, у рэшце рэшт, даваць штогод плады. Гэтак як і храм павінен быць цэнтрам жыцця. Каб чалавек, падымаючыся па паперці, адчуваў, што ўздымаецца духоўна, умацоўваецца душой і духам.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: айцец Анатоль любіць даглядаць за яблынькамі.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 13.06.2012 г.

Добавить комментарий


там

https://www.best-cooler.reviews

https://profshina.kiev.ua/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!