“Белая Русь” камбіната

Важнае месца на Маларыцкім кансервава­гароднінасушыльным камбінаце адводзіцца рабоце грамадскіх аб’яднанняў.

Дырэкцыя прадпрыемства пастаянна падтрымлівае іх дзейнасць. Пярвічная арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” тут была створана ў маі 2010г. Яе ўзначальвае Людміла Вазнасіменка.
-Члены нашай арганізацыі, — кажа Людміла Васільеўна, — гэта людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Іх аб’ядноўвае высакародная мэта — мацаваць добрымі справамі нашу Беларусь, імкненне навесці парадак у агульным доме. Пераканана, што задача зрабіць яго яшчэ больш прывабным і камфортным для ўсіх грамадзян пад сілу членам “Белай Русі”.
Разам мы – сіла, стваральная, прагрэсіўная, скіраваная ў будучыню. Безумоўна, арганізацыя спрыяе кансалідацыі грамадства, развіццю нацыянальнай культуры… Таму ўсе мерапрыемствы, што праводзяцца, маюць выразную акрэсленую мэту. Нашы галоўныя акцэнты скіраваны на працу з моладдзю, ветэранамі вайны і працы, на правядзенне грамадска-палітычных акцый, прафілактычнай работы, прапаганду здаровага ладу жыцця, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны.
Акрамя таго, пярвічка РАА “Белая Русь” камбіната пастаянна аказвае дабрачынную дапамогу маламаёмным сем’ям, дзецям-інвалідам, выступае спонсарам розных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў раёне, прымае ўдзел у добраўпарадкаванні райцэнтра. Працуем у цеснай сувязі з БРСМ і прафсаюзным камітэтам прадпрыемства.
-У цэнтры ўвагі ў нас чалавек, — гаворыць Людміла Вазнасіменка. – “Белая Русь” камбіната прымае актыўны ўдзел у распрацоўцы пераліку працоўных і сацыяльных паслуг (сацыяльны пакет) для работнікаў. Яны маюць права на атрыманне выплат стымулюючага характару, дадатковы адпачынак, добраахвотнае страхаванне дадатковай пенсіі ў страхавых органах, кампенсацыю затрат на медыцынскае абслугоўванне, набыццё пуцёвак за кошт прадпрыемства… Члены грамадскага аб’яднання ўдзельнічаюць у падвядзенні вынікаў конкурсаў і спаборніцтваў на званне “Лепшы рабочы па прафесіі”, вызначаюць тых, чые прозвішчы будуць занесены на Дошку пашаны камбіната, у штомесячным Дні якасці, дапамагаюць падтрымліваць вытворчую дысцыпліну, прымаюць удзел у рэйдах па захаванні працоўнай дысцыпліны і тэхнікі бяспекі на працоўных месцах.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Людміла Вазна­сіменка, старшыня пярвічнай аргані­зацыі РАА “Белая Русь” кансервавага­роднінасушыльнага камбіната.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 13.06.2012 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!